Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Такаева з днём нараджэння


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.


«Вашы стваральная і шматпланавая дзейнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і багаты кіраўнічы вопыт накіраваны на пабудову моцнага і квітнеючага Казахстана, забеспячэнне росту дабрабыту яго жыхароў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на паглыбленне традыцыйна дружалюбных сувязяў паміж Мінскам і Нур-султанам, якія адказваюць інтарэсам народаў дзвюх краін.

«Перакананы: наша сумесная нацэленасць на практычны вынік дазволіць і далей развіваць канструктыўнае супрацоўніцтва, паўней раскрываць патэнцыял інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, міру, дабра і ўвасаблення ўсяго задуманага.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.