Вы тут

Музей МУС паказаў рэтрааўтамабілі і прадметы ваенных гадоў у Ноч музеяў


У музеі МУС адбылася ноч музеяў. Каля ўваходу ў музей наведвальнікі пазнаёміліся з выставай рэтрааўтамабіляў, прадметаў ваенных гадоў, убачылі выступленне ваеннаслужачых роты спецыяльнага прызначэння ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў. Кульмінацыяй урачыстасцяў стала адкрыццё часовай экспазіцыі «Генацыд беларускага народа», падрыхтаванай Нацыянальным архівам і ваенна-гістарычным клубным абяднаннем «Горнар мундзіру».


Вітаючы гасцей, намеснік міністра ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Дзмітрый КАРЗЮК адзначыў, што тэрыторыя музея Міністэрства ўнутраных спраў з’яўляецца гістарычнай скарбніцай беларускай міліцыі, дзе беражліва захоўваецца ўдзячная памяць аб кожным прыкладзе гераізму, мужнасці і самаахвярнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войск.

— Вартавыя правапарадку ўнеслі значны ўклад у Перамогу савецкага народа над фашысцкай Германіяй, абаранілі грамадзян ад разгулу бандытызму ў пасляваенныя гады, працягнулі годна выконваць свой службовы абавязак у перыяд аднаўлення краіны, у мірныя пасляваенныя гады, падчас станаўлення суверэннай Беларусі, — падкрэсліў прадстаўнік міліцэйскага ведамства. — Сучаснае пакаленне праваахоўнікаў выхоўваецца на прыкладах подзвігаў міліцыянераў-герояў, што асабліва актуальна ў знакавы для кожнага беларуса Год гістарычнай памяці. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.