Вы тут

Новак: Амаль палавіна з 54 пакупнікоў газу з Расіі ўжо адкрыла рублёвыя рахункі ў Газпрамбанку


Расійскі газ сёння купляюць 54 кампаніі, з іх амаль палавіна ўжо адкрылі рублёвыя рахункі для аплаты паставак. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Расіі Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.


Паводле яго слоў, замежныя кампаніі адкрываюць у расійскім Газпрамбанку валютныя і рублёвыя рахункі для аплаты за пастаўкі газу. У бліжэйшыя дні будзе абнародаваны пералік кампаній, якія згадзіліся плаціць у рублях.

Віцэ-прэм’ер таксама заявіў, што перавод рахункаў за газ у рублі патрэбны для захавання экспартнай выручкі.

Ён таксама заявіў, што еўрапейскія спажыўцы не могуць у адзін момант адмовіцца ад энергарэсурсаў з РФ. На думку Новака, заявы аб магчымым эмбарга толькі падаграюць цэны на газ і нафту.

Прэв’ю: ТАСС

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.