Вы тут

Друкуецца ў «Алесі»


«Я навучылася цаніць сябе»

Заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская ведае ўсе падводныя камяні беларускага шоу-бізнесу, аднак працягвае заставацца ў ім на лідзіруючых пазіцыях. Як у яе атрымліваецца? Ці змянілася яе акружэнне за апошні час? Чаму навучыла спявачку жыццё і тыя здрады, з якімі яна сустракалася? Што стала прычынай таго, што гэтая лэдзі ўжо некалькі гадоў практыкуе вегетарыянства? Ці пашчасціла ёй «выйграць джэкпот у каханні» і што яна сказала б той маленькай Алене, якой была ў дзяцінстве? Пра гэта і шмат яшчэ пра што даведаецеся ад самой Алёны Ланской.


У кожнага творцы — свая таямніца

Гэты юбілейны год для паэтэсы і пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры Раісы Баравіковай вельмі сумны. У лютым яна страціла мужа — Сяргея Фёдаравіча Касцюка, з якім пражыла 42 гады.

Іх знаёмства адбылося, можна сказаць, дзякуючы сапсаванаму халадзільніку. Знаёмы суседа пісьменніцы прыйшоў да яе, каб адрамантаваць старэнькі «Саратаў». Развітваючыся, прапанаваў жанчыне вывесці антэну ад тэлевізара на балкон, потым быў рамонт крана... А праз год зрабіў прапанову.

— Хоць наша знаёмства пачалося з быту, неяк вельмі празаічна, але ён ніколі не жыў гэтым. У ім хавалася нейкая ўзнёслая таямніца, з якою і пайшоў у іншы свет, не адкрыўшы яе нават мне, — падкрэслівае суразмоўніца. — Пра жыццё і каханне, натхненне і сваю місію, пра тое, аб чым сёння часта думаецца, — чытайце ў размове з Раісай Баравіковай.


Захацець і ўсё паспець

У 29 гадоў, маючы траіх дзяцей і будучы паспяховым выкладчыкам англійскай мовы, яна паступіла ў музычны каледж. Стаўшы мамай чацвярых дзетак, працягнула адукацыю ў Акадэміі музыкі. Выйшла на прафесійную сцэну ў 36 гадоў і дагэтуль лічыцца маладым спецыялістам!

Згадзіцеся, на такое здольныя нямногія. Але салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Вольга Маліноўская не шукае лёгкіх дарог, смела мяняе траекторыю руху і спрабуе сябе ў новых якасцях.

Цікавы артыкул пра шматдзетную маці і яе дружную сям'ю, пра творчасць, якая натхняе, дае сілы спраўляцца з цяжкасцямі і пра тыя мары, якіх не варта баяцца.


Даць дзецям шанц расці ў сям'і

Працягваецца праект часопіса «Алеся» пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Беларусі «Знайдзіся, дзіця!»

На жаль, сёння сотні дзяцей пазбаўленыя шчасця жыць у сям'і і выхоўваюцца ў дзіцячых дамах і інтэрнатах. На старонках нашага часопіса вы зможаце прачытаць гісторыі некаторых з іх, убачыць фатаграфіі. Мы верым: гэтым хлопчыкам і дзяўчаткам абавязкова пашанцуе, іх знойдуць новыя бацькі.

Якія праекты, нацэленыя на дапамогу сем'ям, што прымаюць на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, з'явіліся ў апошні час? На гэтае і іншыя пытанні адказвае дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Вольга Глінская.


Ніхто не заменіць цябе

Як ні сумна, мноства сучасных жанчын перакананыя: сапраўдных мужчын не адшукаеш днём з агнём. Ці не таму, што хлопчыкі сёння нярэдка выхоўваюцца ў няпоўных сем'ях? Жанчыны гадуюць такіх мужчын, якімі ў выніку самі незадаволеныя?

Чаму для выхавання хлопчыка надзвычай важны бацька? Пра што павінна памятаць мама, застаўшыся адна, каб пазбегнуць фатальных памылак у адносінах з сынам? У якіх жанчын вырастаюць «мамчыны сынкі»? Абмяркоўваем гэтыя няпростыя пытанні з псіхолагам Таццянай Шарандай.


Гармоны кіруюць светам

Многім гэта здаецца ўсяго толькі прыгожай фразай. А тым часам так яно і ёсць: менавіта яны ўплываюць на ўсе абменныя працэсы ў нашым арганізме. І мы часам нават не падазраём, што лішняя вага, парушэнні сну, хранічная стомленасць або павышаная раздражняльнасць тлумачацца збоямі ў эндакрыннай сістэме, якая выпрацоўвае гэтыя самыя гармоны.

Генетыка ці спосаб жыцця адказваюць за эндакрынны дабрабыт? Чаму пацыентак ва ўзросце 45+, якія не маюць хранічных захворванняў, часта накіроўваюць на кансультацыю да эндакрынолага? Пра што трэба памятаць, каб перыяд менапаўзы не стаў «чорнай паласой» у жыцці жанчыны?

Пра ўсё гэта распавяла прафесар кафедры эндакрыналогіі БДМУ, доктар медыцынскіх навук Ала Шапелькевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.