Беларусь упэўнена прытрымліваецца стратэгіі дэдаларызацыі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю перадачы «Паспець да паўночы» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«Мы даўно прытрымліваемся стратэгіі дэдаларызацыі. Яна ідзе няпроста, у першую чаргу, напэўна, з-за таго, што насельніцтва псіхалагічна больш прывязана да долара. Дарэчы, з усіх краін ЕАЭС менавіта беларусы адрозніваюцца такой унікальнай псіхалагічнай прыхільнасцю да яго. Ні ў РФ, ні ў Казахстане, ні ў Арменіі такой прыхільнасці няма. Напэўна, так гістарычна склалася», — сказаў Раман Галоўчанка.
Тым не менш па выніках першага квартала 2022 года доля разлікаў у доларах у знешнім гандлі Беларусі знізілася на 5%. «А ў рамках ЕАЭС (гэта нашы асноўныя гандлёвыя партнёры) гэтая доля яшчэ меншая», — дадаў прэм’ер-міністр.
Ён адзначыў, што ёсць праграма дэдаларызацыі, сумесных дзеянняў Нацбанка і ўрада Беларусі. На думку кіраўніка ўрада, з часам яна набудзе яшчэ большую актуальнасць. «Мы ўпэўнена рухаемся гэтым курсам, тым больш ён ляжыць, як гаворыцца, у мэйнстрыме развіцця сусветнай эканамічнай мадэлі, звязанай з адмовай ад долара як адзінага сродка плацяжоў», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Прэв’ю: pixabay.com
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.