Вы тут

У Лепельскім раёне п’яны мужчына з помсты падпаліў дом суседа


У міліцыю ад ратавальнікаў паступіла паведамленне, што ў вёсцы Гадзіўля Лепельскага раёна адбылося ўзгаранне прыватнага дома. У выніку пажару агнём былі часткова знішчаны сцэны, столевыя перакрыцці і маёмасць, сума ўрону склала амаль 10 тысяч рублёў. Само ўзгаранне выявіў гаспадар жылля, які раней, чым планаваў, вярнуўся з лесу. Ратавальнікі паспелі пагасіць полымя, а заадно і высветлілі, што яно ўзнікла з-за падпалу пакета са смеццем.


Як паведамляе далейшыя падрабязнасці УУС Віцебскага аблвыканкама, на гэтым этапе да гісторыі далучыліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку мясцовага РАУС. Яны высветлілі асобу таго, хто стаяў за здзяйсненнем злачынства. Наўмысна кінуў запалку сусед, а заадно паспеў і пагаспадарыць у чужым жыллі.

Па словах падазраванага, увесь дзень ён выпіваў, а калі запасы спіртнога скончыліся, то вырашыў прагуляцца па вёсцы. Па дарозе мужчына успомніў, што аднавясковец вінаваты яму. Акрамя гэтага, прыгадаў і той факт, што некалькі гадоў таму сусед крыўдзіў сваю маці. З гэтымі думкамі і ўдарнымі дозамі алкаголю мужчына прыйшоў да дома і стаў грукацца ў дзверы і вокны.

Калі ж адказу не было, разбіў акно і залез унутр. Не знайшоўшы гаспадара, вырашыў адпомсціць хаце. Падпаліў смецце і паспяшаўся ўцячы. Ужо па дарозе дадому, каб заблытаць сляды, схаваў красоўкі, у якіх здзейсніў злачынства. Нягледзячы на гэта падазраваны быў устаноўлены. На яго пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Віцебскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.