Вы тут

На пажары ў Беразіно выратаваны два чалавекі


У 22.46 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары на вуліцы Меліяратараў у Беразіне.


Падраздзяленні МНС знайшлі загаранне ў кватэры на першым паверсе чатырохкватэрнага дома. Да прыбыцця ратавальнікаў з кватэры насельніцтвам быў выратаваны гаспадар. Мужчына не пацярпеў.

Калі ратавальнікі пад’язджалі да месца выкліку, убачылі ў акне кватэры на першым паверсе агонь, паведамляе падрабязнасці здарэння МНС. Ад гаспадара кватэры, якога вывелі на вуліцу відавочцы, даведаліся, што ўнутры знаходзіцца яго знаёмы. Ратавальнікі ўвайшлі ўнутр, дзе ў падпаленым пакоі знайшлі і вынеслі на вуліцу мужчыну. Выратаванага перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Другое аддзяленне тым часам падало ствол на тушэнне.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі знаёмы гаспадара з апёкамі дастаўлены ў раённую бальніцу.

Прычына пажару высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

У выніку здарэння пашкоджана маёмасць на плошчы восем квадратных метраў, закураны сцены і столь у пакоі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.