Вы тут

Лукашэнка на саміце ЕАЭС 27 мая выкладзе сваё бачанне па актуальных пытаннях развіцця саюза


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе 27 мая ў фармаце відэаканферэнцыі, выкладзе сваё бачанне па актуальных пытаннях развіцця саюза. Аб гэтым старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч заявіў у інтэрв’ю для праекта «У тэме» на YouTube-канале БелТА.


Па выніках праведзенай 19 мая сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з Міхаілам Мясніковічам было заяўлена аб тым, што кіраўнік дзяржавы ўнёс цікавыя і нават смелыя прапановы па далейшым развіцці еўразійскай інтэграцыі.

Адказваючы на просьбу падзяліцца падрабязнасцямі наконт гэтага старшыня Калегіі ЕЭК у інтэрв’ю БелТА сказаў: «Думаю, што мы будзем сведкамі непасрэдна выступлення паважанага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Таму не будзем забягаць наперад. Кіраўнік дзяржавы выкладзе сам сваё бачанне. Адзінае, што я магу сказаць, што Прэзідэнт верыць у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза і яго ідэі і прапановы заслугоўваюць увагі і непасрэдна рэалізацыі ў рамках работы Еўразійскай эканамічнай камісіі».

Міхаіл Мясніковіч таксама выказаў меркаванне, што, хутчэй за ўсё, будуць прапановы, як удасканаліць работу ў рамках дзеючага дагавора, у першую чаргу — наконт перспектыў для бізнес-супольнасці ў саюзе.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.