Вы тут

Тры ўрокі гісторыі ад «Беларусьфільма»: Новыя сеансы ў кінатэатрах Мінска пройдуць 27 і 28 мая


Рэспубліканская кінаакцыя «Тры ўрокі гісторыі ад «Беларусьфільма». Ідзі і глядзі» пройдзе ў кінатэатрах Мінска 27 і 28 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-сакратара Міністэрства культуры Святлана Шыян.


«Акцыя праводзіцца для фарміравання аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, папулярызацыі беларускага кінематографа», — сказала Святлана Шыян.

Першы ўрок «Вялікая Айчынная вайна» ўжо адбыўся ў кінатэатрах рэспублікі напярэдадні Дня Перамогі. Ён сабраў вялікую колькасць вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку школ-інтэрнатаў.

Другі ўрок «Спадчына» пройдзе 27 мая. Адбудуцца тэматычныя кінапаказы і творчыя сустрэчы з дзеячамі кінамастацтва. Гледачоў запрашаюць у 15.00 у сталічны кінатэатр «Беларусь» на прагляд цыкла анімацыйных фільмаў «Аповесць мінулых гадоў». Прадстаўляць фільмы і сустракацца з гледачамі будуць выдатныя беларускія рэжысёры-аніматары Ігар Волчак і Аляксандр Ленкін.

«Аповесць мінулых гадоў» таксама пакажуць у кінатэатрах «Кіеў» (14.00), «Ракета» (14.00) і «Цэнтральны» (11.00). У гэты ж дзень гісторыю пра беларускіх школьнікаў «Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны» можна ўбачыць у кінатэатрах «Аўрора» (14.45), «Бярэсце» (14.00), «Дом кіно» (14.30), «Камсамолец» (14.00), «Піянер» (14.30) і «Салют» (14.30).

Трэці ўрок «Мы, беларусы, — мірныя людзі» адбудзецца 28 мая. У 11.00 у кінатэатры «Цэнтральны» пройдзе сустрэча са старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў, заслужаным дзеячам мастацтваў, прафесарам БДАІ, акцёрам тэатра і кіно Віктарам Васільевым. Тут жа запланаваны паказ фільмаў у неігравой форме «Мінская элегія» і «Павел Сухі. Узлётная паласа». Іх таксама пакажуць у кінатэатрах «Цэнтральны» (11.00), «Беларусь» (11.00) і «Ракета» (11.00). У гэты ж дзень «Прыгоды Несцеркі» пакажуць у кінатэатрах «Аўрора» (11.00), «Бярэсце» (11.20), «Кіеў» (11.00), «Камсамолец» (11.00), «Піянер» (11.00) і «Салют» (11.00).

Акцыя арганізавана Міністэрствам культуры пры падтрымцы кінапракатных арганізацый аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм», Беларускім саюзам кінематаграфістаў, гільдыяй акцёраў кіно і камітэтамі па адукацыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Прэв’ю: БелТА
 
 
 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.