Вы тут

На перадавой лініі абароны


Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.


Паважаныя таварышы!

Віншую вас са святам — Днём пагранічніка.

Сёння для нас асаблівы сэнс і вагу набываюць такія паняцці, як стойкасць, мужнасць, вернасць прысязе і народу. Гэтымі якасцямі заўсёды адрозніваюцца пагранічнікі, якія першымі сустракаюць ворага на граніцы і, не шкадуючы жыцця, змагаюцца з ім.

У наш няпросты час, як і восем дзесяцігоддзяў таму, каля рубяжоў Айчыны складваецца напружанае ваенна-палітычнае становішча. Без сумнення, кожны з вас добра разумее, перад якімі выклікамі і пагрозамі мы стаім сёння і якое проціборства ідзе вакол нашай дзяржавы, а на перадавой лініі абароны знаходзіцеся вы — воіны ў зялёных фуражках.

Перакананы, што сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць мы абаронім, калі спатрэбіцца, а пагранічнікі зробяць усё магчымае, каб свяшчэнныя рубяжы нашай Айчыны заставаліся ў недатыкальнасці. Веру ў ваш патрыятызм і прафесіяналізм.

Дзякую за актыўную жыццёвую пазіцыю ветэранаў-пагранічнікаў. Ваш вопыт і веды сёння асабліва запатрабаваны ў справе выхавання падрастаючага пакалення.

Жадаю камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы і вашым сем'ям моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.