Вы тут

Лукашэнка і Генсакратар ААН правялі тэлефонную размову


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Субяседнікі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні парадку дня, асобна спыніўшыся на пытанні вывазу збожжа з тэрыторыі Украіны. Кіраўнік дзяржавы выразна абазначыў пазіцыю па гэтай тэме. Беларусь гатова да паставак украінскага збожжа ў балтыйскія парты цераз тэрыторыю нашай краіны. Таксама Беларусь гатова аказваць усялякую дапамогу па яго перавалцы беларускім чыгуначным транспартам, выдзеліўшы для гэтага неабходныя магутнасці.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Генеральнаму сакратару ААН за сталом перагавораў з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і балтыйскіх краін (гатовых прадаставіць парты) урэгуляваць праблемы ў абазначаным пытанні. Пры гэтым галоўнае, як было абазначана ў размове, каб гэтыя парты (Германіі, Польшчы, балтыйскіх краін, Расіі) былі адкрыты і для беларускіх тавараў. Гэта значыць, каб, стварыўшы ўмовы для транзіту ўкраінскага збожжа, у партах, якія будуць ажыццяўляць яго перавалку, была магчымасць грузіць і тавары з Беларусі.

Антоніу Гутэрыш папрасіў невялікую паўзу ў некалькі дзён, каб перагаварыць з кіраўніцтвам зацікаўленых краін і вызначыць умовы паставак на міжнародныя рынкі ўкраінскага збожжа цераз Рэспубліку Беларусь.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.