Вы тут

Лукашэнка: Хрысціянскія каштоўнасці — наш маральны арыенцір


Дарагія суайчыннікі!


Фота Анатоля Клешчука.

Віншую вас са знамянальнай датай — 1030-годдзем заснавання Полацкай епархіі, першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Гэта падзея стала пачаткам слаўнага летапісу праваслаўя на роднай зямлі, азначыла культурны і светапоглядны выбар нашых далёкіх продкаў.

Прайшоўшы шматвяковы шлях эпахальных выпрабаванняў і здзяйсненняў, Праваслаўная Царква і яе святыя падзвіжнікі пакінулі нам прыклады духоўных подзвігаў у імя веры, міру і захавання хрысціянскіх каштоўнасцяў. Гэта спадчына і сёння з'яўляецца маральным арыенцірам для вернікаў, фундаментальнай часткай нашай гістарычнай памяці, аб'ядноўвае беларусаў з брацкімі славянскімі народамі.

Перакананы, што высокі аўтарытэт, мудрая і сацыяльна адказная дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы заўсёды будуць служыць захаванню пераемнасці спрадвечных традыцый, умацаванню нацыянальнага адзінства і міжканфесіянальнай згоды на карысць народа і ў імя міру на святой беларускай зямлі.

Жадаю ўсім моцнага здароўя і дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.