Вы тут

Кожны хоць раз у жыцці мусіць здаць кроў


У Сусветны дзень донара крыві, 14 чэрвеня, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дырэктар МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо, медыкі з розных устаноў аховы здароўя, прадстаўнікі Маладзёжнага савета пры Міністэрстве аховы здароўя здалі кроў у цэнтральным офісе Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.


Фота: БелТА

Супрацоўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўжо тры гады запар удзельнічаюць у дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня донара крыві.

— За заклікамі стаць донарам хаваюцца не проста словы: пераліванне крыві і яе кампанентаў дазваляе штогод ратаваць мільёны чалавечых жыццяў у свеце. Для фарміравання дастатковых запасаў донарскай крыві неабходна прыцягваць большую колькасць грамадзян, гатовых добраахвотна і, што немалаважна, на бязвыплатнай аснове здаваць кроў, — адзначыла Ірына Касцевіч.

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў звярнуў увагу на тое, што кожны чалавек хоць бы раз у жыцці мусіць здаць кароў:

— Я донар са студэнцкіх часоў. У Сусветны дзень донара таксама абавязкова буду здаваць кроў бязвыплатна. Чаму гэта трэба? Мы не ведаем, як складзецца сённяшні дзень, заўтрашняе наша жыццё. Магчыма, нам ці нашым блізкім, родным спатрэбіцца порцыя крыві, — адзначыў ён. — Бязвыплатнае донарства ў маім разуменні — гэта і чалавечнасць, і гуманнасць, і інтэлігентнасць, таму што чалавек тым самым ад чыстага сэрца ахвяруе часцінку сябе для выратавання іншага чалавечага жыцця.

Паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнікоў старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, гэтая акцыя аб'ядноўвае многіх вядомых людзей, якія паказваюць прыклад іншым.

— А ўслед за намі пойдуць і іншыя людзі. Я лідар партыі і ведаю пра тое, што прыедуць члены партыі ЛДП. І так па іншых напрамках. Лідар у спорце, за ім — спартсмены, лідар на працы, за ім — яго работнікі. Мы павінны паказваць прыклад.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.