Вы тут

Студатрады з Гомеля адправіліся на працоўныя праекты «Атлант» і «Аўтазаводзец»


Вытворчыя атрады з Гомеля адправіліся ў Мінск на рэспубліканскія працоўныя праекты «Атлант-2022» і «Аўтазаводзец-2022», паведамілі ў абкаме БРСМ.


Хлопцы ў складзе студэнцкіх атрадаў «Маладосць», «Лакаматыў», «Сінэргія», «Полымя» будуць задзейнічаны на найбуйнейшых айчынных вытворчасцях. Яны стануць удзельнікамі рэспубліканскіх працоўных праектаў «Атлант-2022» і «Аўтазаводзец-2022».

Студэнт механіка-тэхналагічнага факультэта ГДТУ ім.П. В. Сухога, баец вытворчага студэнцкага атрада «Юнацтва» Антон Макаранка ў мінулым годзе працаваў на маладзёжным вытворчым працоўным праекце «Атлант-2021». «У гэтым годзе я вырашыў зноў прыняць удзел у праекце ў ролі майстра нашага атрада. Гэта добрая магчымасць для нас, моладзі, атрымаць працоўны вопыт, здабыць новых сяброў і зарабіць першы рубель», — сказаў ён.

За мінулы працоўны сезон усяго ў Гомельскай вобласці адпрацавала 298 студатрадаў. У іх склад увайшлі 3928 чалавек. У 2022 годзе іх колькасць плануецца павялічыць.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.