У медустановы Беларусі з 13 па 26 чэрвеня са скаргамі на цеплавыя ўдары звярнуўся 41 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Ад наступстваў гарачага надвор’я пацярпелі 17 дзяцей і 24 дарослых. Шпіталізаваныя — 4 дарослых і 5 дзяцей.
У Брэсцкай вобласці зарэгістраваны адзін пацярпелы, Віцебскай – адзін, Гомельскай – 20 (з іх 6 шпіталізаваныя), Мінскай – 9 (з іх адзін шпіталізаваны), Мінску – 10 пацярпелых (адзін пацыент шпіталізаваны).
На гэтым тыдні гарачае надвор’е захаваецца, у сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што высокая тэмпература, як на адкрытай мясцовасці, так і ў памяшканнях, можа негатыўна адбіцца на стане здароўя людзей. Яна можа прывесці да абвастрэння хранічных захворванняў, а ў шэрагу выпадкаў — да перагрэву арганізма і рэзкага пагаршэння здароўя.
У спякоту вельмі важна шмат піць, каб пастаянна папаўняць страту вадкасці. Бо абязводжванне прыводзіць да сур’ёзных праблем са здароўем: згушчэння крыві, праблем сардэчна-сасудзістай сістэмы, слабасці і нават да страты прытомнасці. А для дзяцей і пажылых людзей і зусім можа стаць смяротнай. З напояў лепш за ўсё выбіраць простую ваду, газаваныя напоі дрэнна спатольваюць смагу.
ПРэв’ю: pixabay.com
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?