Вы тут

Беларускай дэлегацыі адмовілі ва ўдзеле ў сесіі АБСЕ


У Бірмінгеме з 2 па 6 адбудзецца 29 штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. За два гады гэта першае мерапрыемства, якое прадугледжвае ўласную прысутнасць дэлегатаў. Беларускай дэлегацыі было адмоўлена ў візе для ўдзелу ў летняй сесіі. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных пракаментаваў сітуацыю:


Фота БелТА

— Беларускай дэлегацыі было адмоўлена ў візе для ўдзелу ў летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Хачу падкрэсліць, мы ведалі, што гэтая сесія будзе праходзіць у няпростым палітычным становішчы, былі гатовыя да крытыкі і даволі жорсткага абмену меркаваннямі. Тым не менш, нават гэта стала немагчыма. Мы падалі заяўку на візу ў адпаведнасці з патрабаваннямі брытанскага боку і ў патрэбны тэрмін. Пад надуманымі крывадушнымі падставамі ў візе нам было адмоўлена. Гэта сведчыць аб вельмі сур’ёзных працэсах, якія адбываюцца ў свеце і ў міжнародных адносінах пад уплывам краін калектыўнага Захаду. Па сутнасці, мы бачым, што яны адмаўляюцца ад сумленнага, адкрытага дыялогу, ад абмену меркаваннямі, разбураючы ўсе традыцыі парламенцкай дыпламатыі і парламенцкага ўзаемадзеяння. Яны, па сутнасці, вынішчаюць іншадумства, ствараючы адзіны хор так званых аднадумцаў.

Андрэй Савіных адзначыў сур’ёзнасць гэтых працэсаў, якія пацвярджаюць слушнасць Прэзідэнта Беларусі ў тым, што Захад ужо пачаў татальную вайну супраць Расіі і Беларусі:

— Так, супраць усяго астатняга свету. Гэта таксама можна разглядаць як пацвярджэнне таго, што той глабальны свет, які яны стварылі і будавалі апошнія 30-40 гадоў, разбураецца. У выніку яны адмаўляюцца ад прынцыпаў, якія раней лічылі непарушнымі. Гэта не толькі свабодны абмен меркаваннямі, гэта яшчэ і вяршэнства закону, непахіснасць правоў уласнасці і шмат іншага.Гэта паказвае, што свет гэты быў створаны на несправядлівай аснове, і ў гэтых умовах мы, безумоўна, разумеем бескарыснасць заклікаў вярнуцца за стол перамоваў, праводзіць узважаную знешнюю палітыку, весці разумны дыялог, які ўлічвае інтарэсы іншых краін. Мы выдатна разумеем, што сёння гэтага не адбудзецца. У сувязі з гэтым мы будзем накіроўваць свае намаганні перш за ўсё на кансалідацыю і праясненне пазіцыі нашых краін, краін-саюзнікаў, гэта і Расійская Федэрацыя, і дзяржавы АДКБ, і увесь астатні свет.

Парламентарый дадаў, што на мінулым тыдні беларуская дэлегацыя прымала ўдзел у стварэнні парламенцкага вымярэння руху недалучэння, якое будзе аб’ядноўваць дзясяткі краін:

— Гэта краіны, якія хацелі б стварэння больш справядлівага для ўсіх свету, дзе кожнай дзяржаве будзе дадзена права на нармальнае развіццё, на выбар уласнага шляху развіцця, які будзе справядлівы ў адносінах да ўсіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.