Вы тут

Лукашэнка строга папярэдзіў чыноўнікаў наконт падзяжу жывёлы на сельгаспрадпрыемствах


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка строга папярэдзіў чыноўнікаў наконт падзяжу жывёлы на сельгаспрадпрыемствах. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў і губернатарамі, перадае БелТА.


«Глядзець на вашы лічбы падзяжу і недахопу жывёлы ўжо проста нецярпіма. Губляем мільёны рублёў на роўным месцы. Я патрабую ад Генеральнай пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю, Адміністрацыі Прэзідэнта (каго хочаце падключайце) неадкладна далажыць мне аб тым, як ідуць справы. І не толькі лічбы. Я вас папярэдзіў: калі на якім-небудзь сельгаспрадпрыемстве высокі падзеж, то гэта і кармленне, і ўтрымліванне (у недапрацоўках па гэтых пытаннях. — Заўвага БЕЛТА). Калі яны не могуць захаваць маладняк, я вам гаварыў: неадкладна забраць і перадаць маладняк тым, хто можа ўтрымліваць. Праверце па гэтым крытэрыі», — сказаў Прэзідэнт.

«Калі не можаце прыняць рашэнне, далажыце мне. Больш на гэту тэму я размаўляць не буду. І выстаўляю ўжо патрабаванні Шведу і Герасімаву (кіраўнікі Генпракуратуры і КДК. — Заўвага БелТА). Я ўжо пра ўрад не гавару. Гэта іх сфера дзейнасці. Яны павінны кантраляваць і накіроўваць работу мясцовых органаў улады», — запатрабаваў беларускі лідар.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.