Вы тут

Таргі на БВФБ: беларускі рубель умацаваўся на 3,55% да кошыка валют


Па выніках таргоў на БВФБ 6 ліпеня беларускі рубель умацаваўся на 3,55% да кошыка валют. 


У гэты час расійскі рубель абрынуўся на таргах, а долар падскочыў да максімуму за 2,5 месяца.

Характэрна, але тэхнічна, менавіта сёння адбылося максімальнае адноснае ўмацаванне нацыянальнай валюты да валютнага кошыка за ўсю гісторыю таргоў на біржы. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены чатыры месяцы таму, нагадаем, што тады кошык валют пад напорам беларускага рубля патаннеў на 2,54 %.

Курс долара падаражэў практычна на 4 капейкі, ён падскочыў на 0,0394 BYN да 2,7048 BYN / USD і апынуўся на максімуме за 76 дзён. Долар даражэе ужо шосты дзень запар. За гэты час яго кошт павялічыўся на 0,1827 BYN.

Курс еўра вырас адразу на 0,0392 BYN да 2,7831 BYN / EUR да максімуму за 33 дні. Еўра сёння падаражэў ўжо сёмы раз за апошнія восем дзён. Агульнае ўмацаванне еўра за гэты час склала 0,1228 BYN.

Курс расійскага рубля абрынуўся адразу на 0,3875 BYN да 4,2758 BYN / 100 RUB – мінімуму за 29 дзён. Імклівы абвал расійскага рубля паскорыўся сёння. Так, калі за папярэднія чатыры дні таргоў ён патаннеў на 0,3072 BYN, то сёння ўсяго за дзень ён дэвальваваўся да беларускага рубля значна мацней.

Адноснае змяненне кошту расійскага рубля сёння склала 8,31 %, за ўсю гісторыю таргоў больш было толькі аднойчы — на таргах 28 лютага.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.