Вы тут

Лукашэнка: Янка Купала сваімі творамі адкрываў нам прыгажосць роднай мовы і слаўную гісторыю краіны


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка беларускай і сусветнай літаратуры Янкі Купалы, з гэтай знамянальнай датай, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.


«Для многіх пакаленняў знакаміты Пясняр стаў пуцяводнай зоркай, прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне. Паэт, драматург, публіцыст, сваімі творамі ён адкрываў беларусам багацце і прыгажосць роднай мовы, хараство пейзажаў, слаўную гісторыю нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе, у Год гістарычнай памяці, мы зноў звяртаемся да купалаўскага слова як носьбіта высокай духоўнасці беларускага народа», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што прымеркаваныя да гэтай даты ўрачыстыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць раскрыццю новых яркіх літаратурных талентаў, умацаванню адзінства беларускага грамадства і далейшаму развіццю нацыянальнай культуры.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.