Вы тут

Магілёўская абласная бібліятэка імя В.Леніна правяла тыдзень цікавых фактаў з біяграфіі Я.Купалы


Магілёўская абласная бібліятэка імя В.Леніна правяла тыдзень цікавых фактаў з біяграфіі Я.Купалы.


Сёння, у дзень народзінаў вялікага беларускага класіка па старому стылю, іх можна пачытаць на сайце бібліятэкі ў раздзеле «Навіны» усе адразу.

З 1 ліпеня на працягу тыдня кожны дзень праходзіў пад знакам аднаго з фактаў. Яны сапраўды цікавыя, а камусьці, напэўна, нават малавядомыя. Тут жа можна ўбачыць рэдкія фота Янкі Купалы і відэа з літаратурна-песеннымі кампазіцыямі па творах паэта. 

— Праектам «З Купалам у сэрцы» Магілёўская абласная бібліятэка адкрыла юбілейны купалаўскі год, — адзначыла намеснік дырэктара абласной бібліятэкі Вольга Чумакова. — Гэта своеасаблівая даніна памяці і ўдзячнай павагі слыннаму песняру Беларусі. Яго паэзія – гэта невычарпальны свет пачуццяў, эмоцый, глыбокіх разважанняў і перажыванняў. 

Бібліятэка нагадвае, што працягваецца абласны конкурс «Зямлі вялікай галасы» на лепшае чытанне твораў Я. Купалы і Я. Коласа, прысвечаны 140-годдзю са дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. У ім могуць прыняць удзел людзі з інваліднасцю па зроку.

Мэта конкурсу — папулярызацыя літаратурнай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, павышэнне творчай актыўнасці, мастацкага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.