Вы тут

Клішэвіч расказаў, як ідзе работа над законапраектам аб УНС


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч расказаў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, як ідзе работа над законапраектам «Аб Усебеларускім народным сходзе», паведамляе БелТА.


«Такі закон даволі ўнікальны, у тым ліку і для сусветнай грамадска-палітычнай сістэмы. І мы ніколі не гаварылі, што будзем у кагосьці штосьці капіраваць. У кожнага народа ёсць свае традыцыі, формы і правераная практыка кіравання дзяржавай. Для Беларусі Усебеларускі народны сход — сапраўды тая форма кіравання і выбару стратэгічнага шляху развіцця, якая даказала сваю эфектыўнасць, — сказаў Сяргей Клішэвіч. — Сёння, якраз-такі ў гэтыя крызісныя для ўсяго свету гістарычныя этапы, калі не хапае прадуктаў харчавання, калі прамысловы крызіс надыходзіць у многіх краінах, калі кавід, калі санкцыі супраць нас з усіх бакоў сыплюцца, мы фактычна асабліва не адчуваем гэтага націску часткова дзякуючы рашэнням УНС».

Дэпутат нагадаў, у свой час мы ўдзялілі даволі ўвагі развіццю сельскай гаспадаркі, аграгарадкам. «Сёння ў нас не стаіць пытанне харчовага крызісу: мы ведаем, што нашы людзі будуць накормлены ў любым выпадку. І не толькі, мы сёння дапамагаем і іншым краінам. Гэта адзін з прыкладаў практычнай рэалізацыі рашэнняў важнага дзяржаўнага органа, якому сёння надалі статус канстытуцыйнага», — адзначыў ён.

«Аналагаў такога закона няма, і нам неабходна фактычна з нуля распрацаваць механізмы. Тонкасці тут вельмі важныя. Ідуць дыскусіі паміж экспертамі, заканадаўцамі, як будзе выглядаць гэты закон. Гэта нармальная практыка. Такая работа ідзе па кожным законапраекце, асабліва па такім важным, які ў будучым будзе вызначаць палітычнае развіццё нашай дзяржавы. Будзе ў добрым сэнсе слова стаўпом развіцця нашай краіны, прыняцця тых рашэнняў, якія будуць уплываць на кожнага жыхара нашай краіны, — падкрэсліў Сяргей Клішэвіч. — Над гэтым мы сёння і працуем. І падгледзець нам няма дзе. Наш вопыт унікальны. Усё гэта накладае на нас асаблівую адказнасць, каб законапраект атрымаўся максімальна рабочым. Памылкі тут дапусціць нельга».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.