Вы тут

Неабходна выпрацаваць беларускую перагаворную пазіцыю


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час нарады па падрыхтоўцы і правядзенні Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане адзначыў, што Беларусі неабходна выпрацаваць перагаворную пазіцыю. Відэакаментарый размешчаны ў Telegram-канале ўрада, паведамляе БелТА.


Раман Галоўчанка адзначыў, што на парадку дня сем пытанняў — пяць у вузкім фармаце і два ў пашыраным. «Пытанні няпростыя, чакаецца разгорнутая дыскусія. Сёння неабходна зверыць пазіцыі з улікам меркаванняў нашых калег, а таксама выпрацаваць беларускую перагаворную пазіцыю па пытаннях, якія прама закранаюць інтарэсы эканомікі Беларусі. Па ўсіх пытаннях чакаю важкія аргументы для адстойвання нацыянальных інтарэсаў», — звярнуўся прэм’ер-міністр да ўдзельнікаў нарады.

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе ў вочным фармаце 25-26 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.