Вы тут

Пуэр інтэнсіўна развівае «зялёную» эканоміку


Горад Пуэр, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), які знаходзіцца на граніцы Кітая, М’янмы, Лаоса і В’етнама, з 2013 года пачаў стварэнне нацыянальнай пілотнай дэманстрацыйнай зоны развіцця «зялёнай» эканомікі. За мінулыя некалькі гадоў тут удалося дасягнуць заўважных вынікаў як у абароне экалогіі, так і ў росце эканомікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Раней Пуэр моцна пакутаваў ад селяў з-за знішчэнні лясоў. Цяпер лясістасць складае амаль 75 працэнтаў, а колькасць дзён з выдатнай якасцю паветра ў годзе перавышае 350. На тэрыторыі горада налічваецца 18 прыродных запаведнікаў, назіраецца пастаяннае павелічэнне біялагічнай разнастайнасці. Тут знаходзяцца больш чым 60 працэнтаў дзікіх азіяцкіх сланоў, якія жывуць у Кітаі.

Спрыяльная экалагічная сітуацыя стала пераважнай умовай для развіцця эканомікі. Пуэр паэтапна прасоўвае «зялёную» трансфармацыю і мадэрнізацыю традыцыйных галін і актыўна развіваецца ў такіх чатырох сферах, як біялагічная індустрыя з мясцовай спецыфікай, чыстая энергія, адпачынак і турызм, а таксама сучасная лясная гаспадарка.

У прыватнасці, Пуэр лідзіруе ў краіне па агульнай плошчы сертыфікаваных арганічных чайных плантацый, колькасці сертыфікаваных чайных кампаній і атрыманых сертыфікатаў. Акрамя таго горад з’яўляецца найбуйнейшым у Кітаі раёнам вытворчасці кававага зерня, якое экспартуецца ў Еўрапейскі Саюз, АСЕАН, Амерыку і на Блізкі Усход.

Паводле статыстычных звестак, з 2016 па 2020 гады штогадовы прырост валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) Пуэра складаў 10,9 працэнта, у той жа час тэмпы росту наяўнага даходу на душу насельніцтва ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу тут былі вышэйшыя за сярэдні паказчык у краіне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.