Вы тут

У Беларусі прыбралі больш за 97% збожжавых


У Беларусі ўбралі 97,6% збожжавых (без кукурузы), паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

Паводле звестак аператыўнай інфармацыі, на раніцу 3 верасня агулам у краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраныя з 2,122 млн га, што складае 97,6% ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,6% плошчаў (351,6 тыс.га), у Віцебскай вобласці — 93,8% (337,9 тыс. га), Гомельскай — 98,7% (344,5 тыс. га), Гродзенскай — 98% (206 тыс. га), Мінскай — 98,4% (451,2 тыс. га), Магілёўскай — 97,9% (331,1 тыс. га).

Таксама ў Беларусі прыбралі проса з 4,8 тыс. га, або 40,6% ад запланаванай плошчы, намалацілі 11,9 тыс. т з ураджайнасцю 24,7 ц/га. Грэчка ўбрана з 9,15 тыс. га (26,4%), намалочана 12,5 тыс. т пры ўраджайнасці 13,7 ц/га.

У краіне ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалацілі 8,092 млн т збожжа. Рапс прыбралі з 332 тыс. га, што складае 91,8% да ўборачнай плошчы, намалацілі 857,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,8 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 29,4 тыс. т.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.