Вы тут

Ахвярамі разбуральнага землятрусу ў Кітаі сталі 65 чалавек


Паводле звестак Кітайскага цэнтра сейсмалагічных сетак, землятрус магнітудай 6,8 адбыўся ўчора ў павеце Лудзін, што ў паўднёва-заходняй правінцыі Сычуань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў павеце Лудзін, ачаг залягаў на глыбіні 16 кіламетраў. Землятрус быў настолькі магутным, што штуршкі адчувалася нават у суседніх правінцыях у сотнях кіламетраў. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што больш за 200 чалавек затрымаліся ў Хайлуога — папулярным турыстычным месцы, вядомым сваімі ледавікамі. Ратавальнікі разбіраюць завалы, каб дабрацца да турыстаў. 

Паведамляецца, што ў розных раёнах дзясяткі чалавек зніклі без вестак, больш за 240 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З небяспечных месцаў эвакуіравана больш чым 50 тысяч жыхароў. У выніку моцных падземных штуршкоў разбураны і пашкоджаны дарогі, камунікацыі і ЛЭП.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін распарадзіўся кінуць усе сілы на правядзенне выратавальных работ, каб мінімізаваць колькасць. Ён падкрэсліў, што галоўнай задачай павінна стаць выратаванне людскіх жыццяў.

Штаб па аказанні дапамогі пры землятрусе Ганьцзы-Тыбецкай аўтаномнай акругі запусціў механізм экстранага рэагавання на землятрус вышэйшага ўзроўню. Выратавальныя работы працягваюцца, улады выдзелілі больш чым 50 мільёнаў юаняў на аднаўленчыя работы.

Землятрус 5 верасня стаў наймацнейшым у Сычуані са жніўня 2017 года, калі ў прэфектуры Аба зафіксавалі падземныя штуршкі магнітудай 7,0. За апошнія дзесяцігоддзі самы разбуральны землятрус у Кітаі адбыўся ў 2008 годзе. Яго магнітуда склала 8,0. Тады загінулі амаль 70 тысяч чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.