Вы тут

Міжнародны кніжны кангрэс сабраў сотні бібліятэкараў Беларусі і замежжа


У галоўнай кніжнай скарбніцы Рэспублікі Беларусь праходзіць ІХ Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечаны векавому юбілею «Нацыяналкі». 


Юбілей бібліятэкі мае сусветнае значэнне і ўнесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

У рабоце кангрэса прымаюць удзел больш за 440 дэлегатаў з сямі краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі і Узбекістана. Гэта вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчыцкіх арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, распрацоўшчыкі і вытворцы інфармацыйных рэсурсаў, прадстаўнікі дзяржструктур. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Кітая, з якой беларуская ўстанова шчыльна супрацоўнічае.

Арганізатарамі кангрэса выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, суарганізатарамі — «Бібліятэчная асамблея Еўразіі» і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.

Тэма кангрэса — «Лічбавая трансфармацыя бібліятэк: пераемнасць і вектар развіцця». Удзельнікі прадстаўнічага форуму сабраліся, каб разам абмеркаваць ролю бібліятэк у інфармацыйнай інфраструктуры грамадства, пытанні лічбавізацыі дзейнасці бібліятэк, падзяліцца інавацыйнымі падыходамі да арганізацыі фондаў і арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў, нарматыўнага прававовага рэгулявання дзейнасці бібліятэк. Як адзначылі ўдзельнікі канферэнцыі, сучасныя чытачы ходзяць у бібліятэку «нагамі і пальцамі» — то-бок не толькі прыходзяць асабіста, але і праз інтэрнэт-рэрурсы. Так, сёння колькасць людзей, якія аддаюць перавагу віртуальным рэсурсам бібліятэк, ужо большая, чым традыцыйных чытачоў. Такія запыты ставяць перад бібліятэчнымі работнікамі шэраг новых задач, павялічваюцца патокі інфармацыі, важна ўмець яе правільна структурыраваць і зрабіць зручным доступ да ведаў у віртуальнай публікі. 

На кангрэсе абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя з гісторыяй бібліятэчнай справы ў Беларусі, захаваннем беларускіх кніжных помнікаў у бібліятэках замежжа. 

Вялікую ролю бібліятэкі адыгрываюць у захаванні нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны, патрыятычным выхаванні падрастаючых пакаленняў. У межах форуму прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХІХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», выстаўкі выдавецтваў, гашэнне паштовага блока, прымеркаванага да 100 — годзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ганна ПЯТРОВА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.