Вы тут

Гродна прымаў патрыятычную акцыю «Сімвал адзінства»


Маштабны праект стартаваў 12 верасня і будзе доўжыцца да 28 лістапада. Эстафета перадаецца ад рэгіёна да рэгіёна. Арганізатары — РГА «Патрыёты Беларусі» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Галоўная мэта акцыі — кансалідацыя грамадства, усіх, хто скіраваны на развіццё роднай краіны праз захаванне гістарычнага мінулага. У рамках акцыі праходзяць аўтапрабегі, тэматычныя канцэрты, дыялогавыя пляцоўкі, мітынгі. 


У Гродне ўдзельнікі акцыі сабраліся да помніка свайго земляка, вядомага военачальніка, Героя Савецкага Саюза, генерала Аляксея Антонава. Ён удзельнік двух сусветных войнаў, без яго не абыходзілася амаль ніводная аперацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны. 

Помнік славутаму гродзенцу ўзведзены ў самым цэнтры горада. У ходзе ўрачыстага мітынгу члены РГА «Патрыёты Беларусі» ўстанавілі памятную шыльдачку з лічбавымі QR-кодамі, даныя якіх аснашчаны гісторыямі відавочцаў ваенных падзей, архіўнымі матэрыяламі. Такім чынам, у гродзенцаў і гасцей горада з’явілася магчымасць даведацца больш аб ваенным перыядзе славутага земляка. 

— Гродна адным з першых прыняў на сябе удар фашысцкіх акупантаў. Вуліцы, школы, установы, якія носяць імёны герояў, штодзень нагадваюць гродзенцам аб тым жудасным часе і тое, што наш народ годна яго перажыў. Дзякуючы тым героям, хто аддаў сваё жыццё за Перамогу, мы жывём зараз пад мірным небам. У нас ёсць доўг перад імі. І мы, беларусы, у імя сучаснага і будучага гэты доўг павінны аддаваць, гэта значыць, ушаноўваць іх памяць і быць разам, быць адзінымі. У гэтым наша сіла, — адзначыла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша. 

Удзельнікам аўтапрабегу былі ўручаны сімвалічныя шасцярэнькі, якія павінны скласці адзіны механізм. На думку арганізатараў, у гэтым сэнс акцыі — прадэманстраваць адзінства ўсяе Беларусі. 

— Мы імкнёмся паказаць, што ўсе — частка аднаго вялікага механізма. І кожны чалавек, кожны населены пункт, кожны горад важны. Пры падтрымцы адно аднаго мы можам зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай. Наш абавязак —захаваць гістарычную памяць і перадаць яе маладым пакаленням, — падкрэсліла намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута.

Акцыя праходзіць другі год і аб’ядноўвае 118 раёнаў Беларусі. У ёй прымаюць удзел усе, каму неабыякава ўсё тое, што адбываецца ў дзяржаве. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота grodnonews

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.