Вы тут

Светлагоршчына: Звароты з-за чыстай вады і старых дарог


Зварот да парламентарыя застаецца адным з самых запатрабаваных спосабаў пошуку вырашэння хвалюючых пытанняў у людзей. Некалькі прыкладаў, калі пасля агучвання праблемы на самым высокім узроўні набалелае вырашаецца, прыводзяць у Светлагорскім раёне. Мясцовыя жыхары ў час правядзення адзінага дня прыёму грамадзян у Гомельскай вобласці членамі Савета Рэспублікі шукалі дапамогі ў вырашэнні праблем, якія ўплываюць на якасць жыцця не адной сям'і. Водгук на звароты не прымусіў сябе чакаць.


Ала Казлова на прыёме ў Наталлі Качанавай.


5 кастрычніка ў Мінскай вобласці члены Савета Рэспублікі праводзяць адзіны дзень прыёму грамадзян. Парламентарыі наведаюць усе раёны Міншчыны, сустрэнуцца з жыхарамі, выслухаюць іх просьбы, прапановы і скаргі, па магчымасці пасадзейнічаюць у вырашэнні хвалюючых пытанняў.

Мы  сабралі некалькі рэальных гісторый рэальных людзей, якія звярнуліся па дапамогу і атрымалі яе. Як той казаў, блізкая ўлада ў дзеянні.


Сёння ў вёсцы Карпавічы Асташкавіцкага сельсавета, што на Светлагоршчыне, пастаянна пражывае крыху менш за 30 чалавек. У 12 дварах — уласныя свідравіны для водазабеспячэння, на вясковых вуліцах — пяць студняў агульнага карыстання, але бяруць ваду людзі толькі з трох. Адзін з калодзежаў знаходзіцца побач з домаўладаннем Алы Казловай. Пенсіянерку, якая пераехала ў Карпавічы і пасялілася ў бацькоўскім доме, хвалявала праблема даступнасці і якасці пітной вады ў вёсцы. Адпаведны зварот і адрасавала жанчына Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай падчас асабістага прыёму, які спікер верхняй палаты парламента праводзіла ў Светлагорску. Звярнулася да парламентарыя мясцовая жыхарка таксама з просьбай разабрацца ў спрэчнай сітуацыі, якая ўзнікла з-за таго самага калодзежа, што на мяжы дамоў заяўніцы і яе суседкі.

— Сёння пытанне заяўніцы аб доступе да студні на вуліцы вырашана. Сіламі мясцовай гаспадаркі ААТ «Асташкавічы» перад зімовым сезонам таксама праверана работа водазаборнай калонкі каля дома Алы Казловай, — адзначыў старшыня Асташкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Ігар Манько.

Між тым, каб увогуле вырашыць праблему чыстай вады для вяскоўцаў, быў праведзены цэлы комплекс работ: рамонт і ачыстка воданапорнай вежы, прамыванне сетак водазабеспячэння, замена глыбіннай помпы, рамонт водазаборнай калонкі, звяртае ўвагу Ігар Манько. Сёння нараканняў на праблему з вадой ад жыхароў Карпавіч не паступае.

— Зрабілі калонку, праехалі па вуліцах Лясной, Рамязоўскага, праглядзелі, больш людзі не скардзяцца. Увесь час вадой карыстаюся, каб усе так пытанні вырашаліся, — расказала нам сама жанчына, якая ўзняла праблему.

Добрыя водгукі на дапамогу ў вырашэнні сваіх зваротаў агучвае і Валянціна Шарыпава. Жыхарка Светлагорска на прыём да Наталлі Качанавай прыйшла з асабістым пытаннем. Валянціна Іванаўна шукала дапамогі, каб канчаткова разабрацца ў гісторыі трагічнай гібелі ў ДТЗ яе пляменніка.

— На прыёме не змагла стрымацца, моцна плакала, — падзялілася Валянціна Шарыпава. — Наталля Іванаўна паставілася да мяне вельмі душэўна. Вялікі ёй дзякуй, што ўважліва выслухала мяне, падтрымала ў маім пытанні. Я ёй вельмі-вельмі ўдзячная.

Пасля звароту па асабістым пытанні жыхарка райцэнтра таксама агучыла дарожную праблему, якая хвалюе не адно сямейства не толькі светлагорцаў, але і жыхароў раёна.

Падчас рамонту дарогі па вуліцы Лазо светлагорскія дарожнікі цалкам аднавілі каля 8 тысяч «квадратаў» праезнай часткі.

— Узняла пытанне па дарозе ў Светачы, каля 9-й школы, таксама расказала пра стан дарогі па вуліцы Школьная ў вёсцы Прудок і ў Ельнічках, — тлумачыць заяўніца.

Пасля агучвання хвалюючай праблемы ў Светлагорску на вуліцы Лазо, што ў мікрараёне Светач, быў цалкам заменены верхні слой асфальтабетоннага пакрыцця. Выкананы і ямачны рамонт на ўчастку праезнай часткі каля 9-й школы ў Светлагорску.

— Чакаем, што зменіцца сітуацыя з дарогай і ў Прудку, — спадзяецца Валянціна Шарыпава.

Як высветлілася, вуліца Школьная ў аграгарадку Прудок забудоўвалася ў пачатку 1970-х гадоў. Грунтавая дарога тут згаданага перыяду. Раз у год яе праходзяць грэйдарам, але ў міжсезонне, у дажджлівыя дні дабарцца некуды па Школьнай — тое яшчэ выпрабаванне. А між тым, па вуліцы, дзе якраз размешчана Прудкоўская школа, рух вельмі актыўны. Пасля агучвання дадзенай праблемы на асабістым прыёме ў Старшыні Савета Рэспублікі жыхары аграгарадка спадзяюцца, што дарогу заасфальтуюць.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.