Вы тут

Фільмы пра Анісімава, Кураўлёва і Еўсцігнеева пакажа «Беларусь 3»


У эфіры сацыякультурнага тэлеканала «Беларусь 3» працягваеца святкаванне дзён нараджэння выдатных прадстаўнікоў культуры. Так, найбліжэйшыя выхадныя — нагода згадаць народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, а таксама знакамітых акцёраў Леаніда Кураўлёва і Яўгенія Еўсцігнеева. Ім будуць прысвечаны выпускі аўтарскіх праграм і паказы фільмаў.


Фота: pixabay.com

Суботні вечар 8 кастрычніка тэлегледачы змогуць правесці пад акампанемент добрага кіно і класічнай музыкі. Бо якраз у гэты час на «Беларусь 3» запланаваны паказ мастацкага фільма «Гары, гары, мая зорка...» (рэж. Аляксандр Міта), дзе ўбачым акцёра тэатра і кіно, народнага артыста РСФСР Леаніда Кураўлёва, якога, на жаль, ужо няма з намі. Зорка Леаніда Вячаслававіча згасла ў пачатку бягучага года, але плён яго таленту застаўся і заўсёды будзе жыць у тых работах, часткай якіх ён стаў. Так, названая кінастужка распавядае пра рэжысёра-самавучку, што гарэў жаданнем несці мастацтва ў масы. Па сюжэце галоўны герой Уладзімір Іскрэмас ставіць у правінцыйным горадзе драму пра Жану д'Арк, але сітуацыя ўскладняецца тым, што ў населеным пункце пастаянна мяняецца ўлада, і таму мясцовым жыхарам не да мастацтва... У фільме можна заўважыць, як трагізм сутыкнення сацыяльных сіл перабіваецца камедыйнымі элементамі, а некаторыя гледачы нават чытаюць там паміж радкоў тэму станаўлення мастака з яго барацьбой за ідэалы. Увасабляе на экране гэтую палітру сэнсаў бліскучы акцёрскі склад, дзе, акрамя імянінніка, задзейнічаны таксама Алег Табакоў, Алена Проклава, Яўген Лявонаў, Алег Яфрэмаў і іншыя.

Згадаць ці раскрыць для сябе асобу дырыжора, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Аляксандра Анісімава зможам у праграме «Майстры і куміры». Вядучая Марына Драгіна ў ходзе гутаркі з маэстра пакажа нам яго бачанне прафесіі, жыцця і адчуванне часу. Акрамя таго, убачым фрагменты з кінавідэафондаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Многія ведаюць Аляксандра Міхайлавіча як галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, а таксама дырыжора Вялікага тэатра Беларусі. У яго спісе дасягненняў таксама званні заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі, доктара музыкі нацыянальнага ўніверсітэта Ірландыі. Нарадзіўся маэстра ў Маскве. За сваю творчую кар'еру ён рэалізоўваў сябе на сцэне Малога акадэмічнага тэатра оперы і балета Ленінграда, працаваў галоўным дырыжорам Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі, Карэйскага сімфанічнага аркестра, Пермскай і Самарскай оперы. Яшчэ майстарАкрамя гэтага віртуозна дырыжыраваў калектывамі Еўропы, Азіі і Амерыкі. Але паўсюль з асаблівым пачуццём годнасці Аляксандр Анісімаў прызнаецца, што са сваім мастацтвам ён прадстаўляе Беларусь. У ходзе праграмы дырыжор разам з вядучай згадаюць фрагменты яго творчай біяграфіі...

«Мастацтва дырыжора ў тэатры — гэта асаблівая гісторыя, хоць я і раздзяляю мастацтва дырыжора ў тэатры і мастацтва дырыжора ў філармоніі. Мая біблія — гэта кніга музыказнаўца Валянціны Конен «Тэатр і сімфонія». І наша публіка, можа, у 70 працэнтах слухае вушамі, а астатнія слухаюць вачамі. Таму мы павінны быць прыгожымі і аддавацца музыцы ярка, эмацыянальна. Вы павінны здзіўляцца таму, што бачыце ў нотах, тады гэта будзе цікава ўсім», — сцвярджае ў кадры дырыжор.

Таксама на выхадных не прапусціце паказ мастацкага фільма «Зімовы вечар у Гаграх», дзе ў галоўнай ролі ўбачым акцёра Яўгенія Еўсцігнеева, які нарадзіўся 9 кастрычніка.
Кінастужка, знятая Карэнам Шахназаравым на «Масфільме», распавядае пра людзей, якія жывуць любоўю да мастацтва, і пра жыццё з яго непрадказальнасцю...

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.