Вы тут

Блізнятам нестандартныя рашэнні, Ракам - цікавыя далягляды. Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Гэты тыдзень можа аказацца занадта складаным і супярэчлівым, каб вы паспелі разабрацца ў сітуацыі. І не спрабуйце — усё растлумачыцца само, толькі крыху пазней, зараз важней засяродзіцца на прыватных праблемах і бытавых дробязях. Падобна, вам давядзецца прабівацца скрозь перашкоды, каб дамагчыся жаданага выніку. У другой палове тыдня шмат што згладзіць дапамогуць сябры, агульнымі намаганнямі вы дасягняце кампрамісу.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні ўсё пройдзе больш-менш добра, у залежнасці ад таго, як вы будзеце рэагаваць на складанасці, якія ўзнікаюць. Пастарайцеся не ўзвальваць на сябе чужыя праблемы. Але і свае вырашайце самі. Важна даказаць сабе і навакольным, што маеце поўнае права на самастойныя рашэнні. Пастарайцеся не планаваць у выхадныя далёкіх паездак, правядзіце час дома, адпачніце.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца шанц навучыцца чамусьці новаму і, як высветліцца пазней, зусім неабходнаму. Шпаркасць, актыўнасць, нестандартныя рашэнні, імгненная рэакцыя на тое, што адбываецца, дапамогуць ператварыць працу ў сапраўднае задавальненне, як для вас, так і для тых, хто будзе за ёй назіраць. Ды і ў асабістым жыцці вы наблізіцеся да запаветнай мэты.


РАК. Гэты тыдзень пройдзе ўдала, усё будзе спорыцца ў вас у руках. Час падыходзіць для сустрэч, паездак, наладжвання кантактаў і плённых зносін. Паспрабуйце ўціхамірыць амбіцыі і не душыць сваёй эрудыцыяй навакольных, лепш пераключыцца на навуковую ці творчую працу, якая адкрые вельмі цікавыя далягляды.


ЛЕЎ. Перш чым прыняць важную прапанову, неабходна ўсё прадумаць. Да серады пажадана не прымаць ніякіх рэзкіх дзеянняў. У чацвер планы могуць быць разбураны. Паспрабуйце не ўлазіць у канфлікты без асаблівай патрэбы. У пятніцу сітуацыя, верагодна, кардынальна зменіцца, сумневы ва ўласных сілах знікнуць.


ДЗЕВА. Супакойцеся і не мітусіцеся, плывіце па цячэнні. Хутка яно само вынесе вас туды, куды трэба. На працы верагодныя праблемы, звязаныя са скажэннем інфармацыі. Так што не забывайце, што чым менш ведаеш, тым мацней спіш. Паспрабуйце рацыянальна расходаваць сілы, пазбягайце перагрузак. Хаця б кароткі адпачынак вам проста неабходны. У выхадныя адмоўцеся ад непатрэбных сустрэч.


ШАЛІ. Вы на грэбні хвалі і ў цэнтры ўвагі. Нават плёткі робяць вам страшэнную рэкламу. Вы таварыскія і абаяльныя, захопіць віхура новых сустрэч і знаёмстваў. У асабістым жыцці не варта залішне капрызіць і прыдзірацца па дробязях. Можаце чакаць прыемнага сюрпрызу ад выбранніка. У выхадныя адпачніце і павесяліцеся ад душы.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні ў вас назіраецца ўздым актыўнасці, усё ў рост, усё на карысць. Збірайце лаўры і плады сваей працы. Настрой палепшыцца дзякуючы каханаму чалавеку, часцей кажаце яму «так» і выконвайце яго жаданні. Гэта шлях да вашага агульнага шчасця. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт на працы, навакольныя будуць чакаць вашых своечасовых і мудрых парад. Заваюеце давер начальства, і перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці.


СТРАЛЕЦ. У вас можа з'явіцца столькі рознабаковых інтарэсаў, што дома станеце рэдкім госцем. Добры тыдзень для творчых пачынанняў, фізічнай актыўнасці і перамен у асабістым жыцці. Вечар пятніцы лепш правесці ў адзіноце, пад лёгкую вячэру і спакойную музыку. У канцы тыдня наогул надыходзіць спрыяльны час для водпуску і далёкіх падарожжаў.


КАЗЯРОГ. Адкіньце амбіцыі і паспрабуйце паводзіць сябе сціпла. Гэта дазволіць хутчэй дабіцца выніку. Паспрабуйце зрабіць тыя справы, якія важныя для вас, у першую чаргу, інакш можаце захапіцца вырашэннем чужых праблем. Праца пагражае заняць занадта шмат часу. Не забывайце пра свой дом, навядзенне парадку і стварэнне камфорту ў ім — таксама немалаважная задача. Энергічнасцю і актыўнасцю зможаце ўмацаваць свае пазіцыі.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні пашырацца вашыя магчымасці, аднак ці гатовыя вы браць на сябе адказнасць? У сераду не перагружайцеся залішняй працай, яна ад вас не ўцячэ. Падумайце пра духоўнае ўдасканаленне. У выхадныя варта схадзіць у царкву ці ў храм мастацтваў. Магчымы рознагалоссі са сваякамі, якія лёгка ўладзіць, стварыўшы кампрамісную прапанову.


РЫБЫ. У панядзелак не трэба спяшацца з ажыццяўленнем смелых планаў, перашкод будзе зашмат, лепш прысвяціць час завяршэнню старых спраў. У аўторак важна не спазняцца на працу. Серада выдатна падыдзе для новых знаёмстваў і пачатку службовага рамана. Цяпер лепш дзейнічаць рашуча, ні ў чым не сумняваючыся. У пятніцу будзеце здольныя на бліскучыя імправізацыі на нарадзе ці ў дзелавой размове, але, калі паспрабуеце падрыхтавацца, справа пойдзе яшчэ лепш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.