Вы тут

На «Беларусь 3» пакажуць серыю інтэрв’ю з работнікамі архіваў


Да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3» сумесна з Нацыянальным архівам Республікі Беларусь у праекце «Навіны культуры» запускае серыю інтэрв'ю з навуковымі супрацоўнікамі архіўных устаноў.


Сёння ў краіне дзейнічаюць 157 архіўных устаноў, што забяспечваюць захаванасць, улік і выкарыстанне дакументаў, большая частка з якіх уваходзіць у склад Нацыянальнага архіўнага фонду. Зараз у яго супрацоўнікаў і магчымасцяў больш, і задач.

— Справа архівістаў — не толькі захоўваць, але і ажыўляць гісторыю, рабіць яе даступнай і зразумелай для ўсіх, — распавядае аўтар і вядучая «Навін культуры» Ганна Панцялеева. — Дарэчы, на афіцыйным сайце Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь размешчаны шэраг праектаў, прымеркаваных да юбілейнага для архівістаў года і Года гістарычнай памяці. У нашай праграме мы штотыднёва будзем расказваць пра гэтыя праекты, а таксама пра фонды і людзей, якія захоўваюць і ствараюць дакументальна-гістарычны летапіс Беларусі.

А даведацца больш пра такія дакументальныя праекты, як «Без тэрміну даўнасці», «Мінскае гета», «Перасяленцы з БССР», інтэрнэт-партал «Партызаны Беларусі» і іншыя, гледачы цяпер змогуць з першых вуснаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.