Вы тут

Галоўчанка наведае з рабочым візітам Астрахань і Астану 26-28 кастрычніка


Урадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам 26-28 кастрычніка наведае Астрахань і Астану, паведамляе Савет Міністраў Беларусі.


Фота: БелТА.

«26-28 кастрычніка адбудзецца візіт урадавай дэлегацыі ў Астраханскую вобласць Расіі і ў Казахстан. Умацаванне прамых сувязяў з рэгіёнамі Расіі — важны і актуальны напрамак працы. Трэба абмеркаваць з кіраўніцтвам Астраханскай вобласці актывізацыю гандлёва — эканамічнага супрацоўніцтва і шэраг пытанняў, якія сталі актуальнымі ў апошні час, у прыватнасці па пашырэнні магчымасцяў выкарыстання астраханскіх партоў для лагістычных маршрутаў паставак беларускай прадукцыі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Пасля завяршэння візіту ў Астраханскую вобласць урадавая дэлегацыя адправіцца ў Астану, дзе адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД. «Чакаецца сур’ёзнае абмеркаванне па праекце пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый. Беларускі бок заўсёды надаваў сур’ёзную ўвагу гэтаму пытанню і выступала за больш хуткае прыняцце гэтага дакумента», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Як адзначылі ў прэс — службе ўрада, парадак працоўнага візіту — ад кааперацыі з расійскімі рэгіёнамі да беларускіх ініцыятыў на пляцоўцы СНД, актыўныя перамовы і падпісанне сумесных дакументаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.