Дзіцячыя чытачы Беларусі добра ведаюць імя паэта і празаіка івана Муравейкі, які многія свае творы адрасаваў менавіта хлопчыкам і дзяўчынкам.
Нарадзіўся паэт 21 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Таль Любанскага раёна, на Міншчыне. Пасля заканчэння Любанскай сярэдняй школы паступіў ў Мінскі Камуністычны інстытут журналістыкі. У канцы 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. У гады Вялікай Айчынннай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім, Данскім, 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Пасля Перамогі яшчэ некаторы час служыў у складзе Цэнтральнай групы войскаў. У 1948 — 1962 гадах працаваў адказным сакратаром і рэдактарам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. У 1964 годзе вярнуўся на працу ў любанскую раённую газету.
Друкавацца з вершамі Іван Муравейка пачаў яшчэ школьнікам — у 1936 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». У 1953 годзе дзіцячага пісьменніка прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. Іван Муравейка — аўтар кніг «Песня над палямі» (1955), «Ручаінка» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (1981), «Я прыдумаў казку» (1985), «Вадзіца з крыніцы» (2006), «Была вайна» (2009), «Я — Іван з Беларусі» (2010, 2014), «Растуць дзеці» (2011)...
Сярод баявых і працоўных узнагарод пісьменніка — ордэны Айчыннай вайны I ступені (двойчы) і II ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медаль Францыска Скарыны, іншыя дзяржаўныя ўзнагароды. Іван Муравейка — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Любані.
Зусім нядаўна імя Івана Муравейкі прысвоена Любанскай раённай бібліятэцы. Таксама Любанскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне і аб прысваенні імя паэта-земляка сярэдняй школе ў вёсцы Таль Любанскага раёна.
Мікола БЕРЛЕЖ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.