Вы тут

Беларуская кніга — у Кітаі


У Пекіне падрыхтаваны да друку ў перакладзе на кітайскую мову зборнік паэзіі і прозы беларускіх пісьменнікаў — «Выбраныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў». Над выхадам кнігі ў свет рупіцца Выдавецтва Кітайскага міжнароднага радыё.


Інціыятар выдання — доктар філалагічных навук, кіраўнік Цэнтра Беларусі ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў Чжан Хуэйцінь. На працягу некалькіх гадоў яна падбірала для бібліятэкі Цэнтра кнігі беларускіх пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах, разам з калегамі, студэнтамі і выкладчыкамі, унікліва паглыблялася ў вывучэнне сучаснага літаратурнага працэсу ў Беларусі. Перакладчыкамі твораў паэзіі і прозы выступілі Хан Сяое, Сінь Мэн і Чжан Хуэйцінь.

У раздзеле прозы прадстаўлены апавяданні, казкі і вершы Алеся Бадака, Андрэя Федарэнкі, Алеся Карлюкевіча, Юліі Алейчанкі, Алега Ждана-Пушкіна, Віктара Шніпа, Леаніда Дранько-Майсюка, народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Будзем спадзявацца, што гэта — пачатак сур’ёзнай працы па прадстаўленню сучаснай беларускай літаратуры ў Кітаі. У другой палове XX стагоддзя ў Кітаі асобнымі выданнямі пабачылі свет кнігі Якуба Коласа, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, Паўла Кавалёва, Алеся Адамовіча, Максіма Танка, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Петруся Броўкі, іншых беларускіх паэтаў і празаікаў. Сёння ў ВНУ Беларусі вучацца студэнты, магістранты, аспіранты, якія праяўляюць увагу да даследвання беларускай мастацкай літаратуры. Магчыма, яны і стануць перакладчыкамі твораў паэтаў і празаікаў Беларусі на кітайскую мову.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.