Вы тут

«Белмытсэрвіс» — рэзідэнт парку «Вялікі камень»


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». 


Прадпрыемства плануе рэалізаваць у «Вялікім камені» інвестыцыйны праект па будаўніцтве сучаснага транспартна-лагістычнага цэнтра.

Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні асноўных транспартных маршрутаў. Тэрыторыю Беларусі перасякаюць два транс’еўрапейскіх транспартных калідора: Захад — Усход і Поўнач — Поўдзень, якія злучаюць дзяржавы Заходняй Еўропы з Усходам, рэгіёны Чарнаморскага ўзбярэжжа з краінамі Балтыйскага мора.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» з’яўляецца вузлавой платформай кітайскай ініцыятывы «Пояс і шлях» і знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі М1 «Берлін-Масква», якая з’яўляецца часткай транс’еўрапейскага транспартнага калідора.

«Мэтай рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў «Вялікім камені» з’яўляецца развіццё і пашырэнне комплексу лагістычных паслуг экспартна-імпартнага напрамку, — адзначыў генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін. — Стварэнне транспартна-лагістычнага цэнтра ў перспектыўным індустрыяльным парку «Вялікі камень» дазволіць аб’екту стаць адной з апорных кропак Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і выконваць ролю камунікацыйнага звяна паміж дзяржавамі».

Новы транспартна-лагістычны цэнтр будзе знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Ён будзе ўяўляць сабой універсальны мультымадальны тэрмінал, здольны кансалідаваць і апрацоўваць розныя катэгорыі грузаў, якія прыбываюць аўтамабільным, авія- і чыгуначным транспартам. У непасрэднай блізкасці да гэтага аб’екта размяшчаецца чыгуначная інфраструктура, якая дазваляе злучыць маршруты руху чыгуначнага транспарту ў напрамку Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў ЕАЭС, а таксама краін далёкай дугі.

Рэалізацыя праекта ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» будзе спрыяць кааперацыі гандлёвых адносін з рэзідэнтамі парка, што ў канчатковым выніку дазволіць больш эфектыўна весці эканамічную дзейнасць. Стварэнне новага мультымадальнага транспартна-лагістычнага цэнтра дасць магчымасць прапанаваць бізнэсу сучаснае комплекснае лагістычнае рашэнне.

РУП «Белмытсэрвіс» — найбуйнейшы лагістычны аператар Беларусі. Сёння прадпрыемства прадастаўляе пакеты рашэнняў для бізнесу — ад кансультавання па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці, атрымання дазваленчых дакументаў, класіфікацыі тавараў, арганізацыі дастаўкі сыравіны і камплектуючых, іх мытнага афармлення да распрацоўкі лагістычных маршрутаў па экспарту гатовай прадукцыі і суправаджэння грузаў у любую кропку планеты. З 2016 года РУП «Белмытсэрвіс» актыўна развівае праекты ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам у складзе арганізаваных кантэйнерных цягнікоў, з’яўляючыся адначасова грузаатрымальнікам/грузаадпраўшчыкам, суаператарам і экспедытарам кантэйнерных цягнікоў.

«Белмытсэрвіс» у рамках рэалізацыі Праграмы развіцця лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе будаўніцтва транспартна-лагістычных цэнтраў (ТЛЦ) класа А. У 2011 годзе былі адкрыты ТЛЦ «Мінск-Белмытсэрвіс» і «Брэст-Белмытсэрвіс», у 2013 годзе — «Мінск-Белмытсэрвіс-2» і «Гомель-Белмытсэрвіс», у 2015 годзе «Брэст-Белмытсэрвіс-2» і «Магілёў-Белмытсэрвіс», у 2018 годзе — «Бабруйск-Белмытсэрвіс», у 2019 годзе — «Каменны Лог-Белмытсэрвіс», у 2021 годзе — «Вялікі камень — Белмытсэрвіс». У 2022 годзе ўведзены ў эксплуатацыю мультымадальны транспартна-лагістычны цэнтр «Брэст-Белмытсэрвіс-3», у гэтым жа годзе пачаты работы па будаўніцтве ТЛЦ «Віцебск-Белмытсэрвіс».

За 23 гады на рынку транспартна-лагістычных паслуг РУП «Белмытсэрвіс» набыў рэпутацыю адказнага і надзейнага партнёра.

Развітая інфраструктура, выкарыстанне найноўшых тэхналогій у працы, прадастаўленне поўнага спектру лагістычных паслуг і прафесійныя кадры дазваляюць прадпрыемству ісці ў нагу з часам, падаючы запатрабаваныя і якасныя сэрвісы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.