Вы тут

Эксперты абмеркавалі асаблівасці падрыхтоўкі кадраў атамнай галіны


Пытанні супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў для атамнай энергетыкі і абмену вопытам інструктарскага персаналу абмеркавалі прадстаўнікі Дзяржкарпарацыі «Расатам» з беларускімі энергетыкамі. Па выніках сустрэчы было вырашана сфарміраваць сумесную беларуска-расійскую групу для рэалізацыі намечаных задач.


Пачынаючы з 2018 года расіяне шчыльна супрацоўнічаюць з беларусамі ў сферы падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС. За гэты час было падрыхтвана больш за 800 спецыялістаў па ключавых напрамках эксплуатацыі атамнай станцыі.

— Сучасная і якасная падрыхтоўка нацыянальных кадраў, а таксама фарміраванне стратэгіі развіцця кадравага патэнцыялу атамнай энергетыкі — адно з ключавых пытанняў бяспечнай работы атамнай станцыі, — падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк, намеснік міністра энергетыкі Беларусі. — У гэтай сувязі расійскі вопыт для нас вельмі значны.

Абмяркоўваючы накірункі далейшага супрацоўніцтва, беларусы прапанавалі стварыць сістэму падрыхтоўкі кадраў Беларускай АЭС на базе вучэбна-трэніровачнага цэнтра БелАЭС, дзе ёсць поўнамаштабны трэнажор цэнтральнага пульта кіравання і кабінеты падрыхтоўкі аператыўнага персаналу з лакальнымі трэнажорамі розных сістэм.

— Для фарміравання збалансаванай сістэмы і праграм падрыхтоўкі аператыўнага персаналу і кіруючых пасад мэтазгодна папярэдне прааналізаваць магчымасці і дакументацыю станцыіз мэтай выпрацоўкі рэкамендацый, — падтрымаў ідэю беларусаў дырэктар дэпартамента падрыхтоўкі персаналу канцэрну «Расэнергаатам» Рыгор Хахулін. — Неабходна правесці партнёрскі аудыт, па выніках якога вызначыць першачарговыя крокі і падыходы да далейшай работы па фарміраванню сістэмнага падыходу да навучання.

Расіяне азнаёмілі беларускі бок з экасістэмай развіцця кадравага патэнцыялу расійскай атамнай галіны, філасофія якой у тым, што таленавіты чалавек сам захоча прыйсці ў сістэму, дзе зможа раскрыць свае таленты.

— У Расатаме дзейнічае комплексны падыход на ўсіх этапах: ад ранняй прафарыентацыі школьнікаў і падрыхтоўкі кадраў у каледжах і універсітэтах да бесперапыннага развіцця дзеючых супрацоўнікаў і работы з суперпрафесіяналамі пенсійнага ўзросту, — адзначыла Юлія Ужакіна, генеральны дырэктар Карпаратыўнай акадэміі (Расія).

Для навучання лідараў Расатама рэалізуецца маштабная комплексная праграма развіцця кіраўніцкага кадравага рэзерву. У яе ўбудаваны модулі, прысвечаныя стратэгічнаму мысленню, макретынгу, лідарству, упраўленню камандамі і зменамі. 

Ірына СІДАРОК

Фота прадастаўлена дэпартаментам камунікацый Дзяржкарпарацыі «Расатам»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.