Вы тут

Лукашэнка пра УНС: Не ў ва мне справа, трэба нашым дзецям пакінуць нармальную краіну


7 лістапада супрацоўнікі беларускіх СМІ і прадстаўнікі блогер-супольнасці змаглі адзначыць гэты дзень так, як не адзначалі яшчэ ніколі. На беразе ракі Вяча, што ў Лагойскім раёне, адбыўся першы чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў. Ідэйным натхняльнікам гэтага мерапрыемства стаў сам Прэзідэнт нашай краіны. Відэа, на якім Аляксандр Лукашэнка з памочнікам спрытна коле дровы і разважае пра тое, што беларусы гатовы імі падзяліцца з суседзямі, якія з-за ўласнай неразумнай санкцыйнай палітыкі маюць усе шанцы замерзнуць зімой, за некалькі гадзін стала надзвычай папулярным на прасторах інтэрнэту. Не толькі па колькасці праглядаў: многія беларусы падхапілі ідэю Прэзідэнта — у сеціве з’явіліся шматлікія відэа з тыя, як людзі колюць дровы, пад хэштэтам, які заклікаў сагрэць кіраўніка суседняй краіны...


«Потым чэленджы падхапілі журналісты нашага прэзідэнцкага пула. Усё нараджалася само сабой, і гэта самае галоўнае. Без перабольшання і без пафасу скажу: гэта беспрэцэдэнтны выпадак, мне здаецца, у сусветнай практыцы», — расказала гісторыю ўзнікнення падобнага роду спаборніцтва прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант перад пачаткам чэмпіянату.

Яго ўдзельнікаў і гасцей чакаў прыемны сюрпрыз — на спаборніцтвы прыехаў сам кіраўнік Беларусі. Аляксандр Лукашэнка правёў майстар-клас, уласнаручна паказаўшы і патлумачыўшы, як правільна і хутка справіцца з пастаўленымі ўмовамі конкурсу задачамі. Па традыцыі ўзгадаў ён і пра жыхароў суседніх краін, дзе зараз часам не ўсё проста з энергарэсурсамі. «Латышоў, літоўцаў і палякаў — да нас, няхай сякуць на дровы самі», — сказаў беларускі лідар. «Часы няпростыя. Трэба дапамагчы нашым людзям за межамі нашай краіны. Там нават людзі не могуць дровы купіць, а мы тут забаўляемся, жартам колем гэтыя дровы. Дай бог, каб не прапалі. Мы можам арганізаваць і падвесці да мяжы гэтыя дровы. Няхай. літоўцы, латышы і палякі, украінцы ведаюць, што мы людзі мірныя, мы не хочам ніякай вайны. Мы гатовы разам паліць печку, смажыць шашлыкі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў арганізатарам спаборніцтваў і ўдзельнікам за гэта свята. «Я часта пра гэта кажу: любая дзяржава моцна сваімі традыцыямі. Можа быць, сённяшняя наша сустрэча на прыродзе з гэтымі самымі моцнымі, дужымі людзьмі (а гэта перш за ўсё вяскоўцы і леснікі, гэта самыя моцныя людзі) надасць нам добры настрой і здароўе на доўгія гады», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт паразмаўляў і з кіраўнікамі СМІ і журналістамі. У час нефармальнага дыялога на імправізаваных табурэтках, зробленых з драўляных калод, кіраўнік дзяржавы адказаў на шэраг надзённых пытанняў. Размова стала своеасаблівай выязной сустрэчай «Клуба рэдактараў».

«Мы павінны стварыць сістэму»

Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму Усебеларускага народнага сходу. Гэтаму органу, згодна з абноўленым Асноўным законам, нададзены канстытуцыйны статус, а нядаўна прайшло грамадскае абмеркаванне закона аб УНС.

Кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на некаторыя размовы вакол гэтай тэмы — аж да таго, што гэта робіцца нібыта для ўтрымання ўлады. «Слухайце, не ўва мне справа. Сёння справа ў нашых дзецях. Трэба пакінуць ім нармальную краіну. Вось нават разам пакаленне наша, але мы павінны стварыць сістэму», — сказаў ён.

Прэзідэнт пры гэтым канстатаваў, што і цяперашняя сістэма ў краіне нядрэнная і рабочая. Як прыклад — рэакцыя на перакосы ў сферы цэнаўтварэння. «Як націснуў зверху — уся вертыкаль улады выстраілася. Ну так, нехта так, сяк, але выстраілася ж. І не толькі вертыкаль улады. І суб’екты гаспадарання: і дзяржаўнай, і прыватнай формы ўласнасці. Гэта дзеянні ўлады. Нармальныя. Але яна не можа быць пастаяннай, статычнай. Яна павінна ўдасканальвацца. І я гэта разумею. Не толькі таму, што бачу свет вакол. Я разумею, што нам трэба рухацца. Наогул народ павінен бачыць гэту дзвіжуху», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў тых ці іншых навацыях неабходна зыходзіць з таго, што цяпер можна зрабіць як у эканоміцы, так і ў палітыцы. Напрыклад, у Беларусі за гады незалежнасці адбылося шэсць Усебеларускіх народных сходаў — гэтых народных вечаў. «Чаму канстытуцыйным не зрабіць, чаму не ўзмацніць яго ролю, чаму не слухаць там, на гэтым форуме, людзей? Не на вуліцы, а лепш там. Рухаемся», — прывёў ён прыклад.

Той самы падыход і ў эканоміцы. «Можам кіраваць прадпрыемствамі — кіруем. Не можам — давайце думаць. Аж да прыватызацыі, продажу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён акцэнтаваў увагу, што ў краіне ствараюцца і дзяржаўныя прадпрыемствы, і, як паказвае практыка, зусім не заўсёды прыватнік будзе працаваць лепш і больш эфектыўна. Адзін з такіх прыкладаў — прадпрыемства ў Мёрах, у лёс якога прыйшлося ўмяшацца і кіраўніку дзяржавы: «Выдатна працуе прадпрыемства. Калі можа дзяржаўнае прадпрыемства працаваць — няхай працуе. Не трэба думаць, што прыватнае — гэта святое. Так, ёсць людзі, якія добра працуюць». «.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ў Беларусі, у тым ліку і для прыватнага бізнесу, значна прасцей атрымаць доступ да ўлады, каб абмеркаваць тыя ці іншыя праблемы, у адрозненне ад тых краін Заходняй Еўропы. «Прыём грамадзян — анахранізм Беларусі. Нідзе яго ніхто не вядзе. Але мы такім чынам чуем народ, людзей слухаем», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Еўрапейцам трэба ачомацца і спыніць вайну»

Паразважаў Прэзідэнт і пра тое, што адбываецца ў нашых суседзяў па кантыненце. «Германія, уся Еўропа (гаворка пра Еўрасаюз. — Зв.) — там няма кіраўнікоў зараз. Калі б яны былі... Яны нават не могуць патушыць пажар ва ўласным доме, — сказаў беларускі лідар. — Еўрапейцы не хочуць гэтай вайны. Яны ж разумеюць, што сёння ва Украіне, тут Беларусь спрабуюць падпаліць. Успыхне заўтра ўся Еўропа».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што калі раптам выльецца новая сусветная вайна, то яна ж будзе праходзіць на тэрыторыі Амерыкі. «Амерыканцы адзінае баяцца ядзернай зброі, бо туды можа прыляцець. Не будзе прыменена ядзерная зброя, значыць, будуць звычайнай зброяй ваяваць. Дзе? У нас будуць ваяваць. Мы тут будзем у гэтым катле. Украіна ўжо палае. Найбагацейшая. Няма такой краіны, як была Украіна. У савецкія часы ўклалі столькі... А землі якія, прырода якая! У што ператварылі? Катастрофа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што эліты шэрагу краін у гэтай сітуацыі не імкнуцца спыніць канфлікт, а наадварот спрабуюць дадаткова развязаць вайну дзеля захавання ўласнай улады. «Вайна ўсё спіша», — растлумачыў ён логіку дзеянняў шэрагу палітыкаў.

«Еўрапейцам трэба ачомацца і спыніць вайну. А яны не могуць. Ім не даюць. Амерыканцы скарысталіся, — адзначыў Прэзідэнт. — Няўжо гэта лідары, якія дазволілі амерыканцам дадаткова завезці туды ядзерную зброю? Гэта вар’яты».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікі ў ЕС поўнасцю залежныя ад ЗША. Больш за тое, у іх не хапае волі супрацьстаяць гэтаму ціску. Да гэтага дабаўляецца яшчэ і эканамічная залежнасць ад паставак тавараў на прэміяльны амерыканскі рынак, бізнес-інтарэсы. Тым не менш Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што ідзі Еўрасаюз на партнёрскія адносіны з Расіяй, гэта была б вялікая сіла: «І ніхто б не перабіў. Рэсурсы — бяры не хачу, на тры пакаленні хопіць. Тэхналогіі — супертэхналогіі. Не горш, чым у Амерыцы. «Давайце рабіць! А рашэнне прымаць няма каму. Баяцца. Часовыя людзі (ва ўладзе. -Зв). Перасядзелі там тэрмін-два... А заўтра пойдзем на іншую працу».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што еўрапейцам трэба «галаву ў рукі браць і думаць, як жыць далей», бо вопыт у тым ліку рэвалюцыі 1917 года паказвае, да чаго можа прывесці ігнараванне меркавання большасці народа.

«Нашу апазіцыю трэба песціць»

У Прэзідэнта спыталі, што трэба рабіць і як сябе паводзіць, каб Беларусь і ў далейшым заставалася своеасаблівым анклавам і ўзорам сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

«Можна шмат пра гэта гаварыць. Але я заўсёды, размаўляючы з людзьмі, звяртаючыся да людзей, гавару: рабіце сваю справу. Вось самае галоўнае. Каб у нас ніколі не паўтарылася тое, што было ў 2020 годзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што зараз менавіта журналісты знаходзяцца на пярэднім краі: «Таму што галоўнае ў гэтым супрацьстаянні — гэта інфармацыйная вайна, інфармацыйнае супрацьстаянне. Таму галоўнае — вы зараз». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, вядома, цяпер няма гарачай вайны, але ад журналістаў шмат залежыць. «Вы на пярэднім краі. І я разам з вамі», — сказаў Прэзідэнт. «Таму не трэба нікога баяцца. Калі яны (апаненты. — Зв.) пачынаюць вас атакаваць, значыць, зачапілі. Калі яны пачынаюць на вас спасылацца, чагосьці казаць, добра, няхай спасылаюцца. У іх зараз трэнд такі: „Хлопцы, мы не фарміруем парадак дня, лукашэнкаўцы, ябацькі гэтыя што скажуць, а мы потым перапеўкамі займаемся“. Ну, гэта так. Яны і не могуць фарміраваць. Як могуць яны фарміраваць? Таму яны вось і пайшлі (з заклікамі. — Зв.): давайце ракетамі... Ну, гэта вар’яты. Калі б яны былі палітыкамі, гэта казаць нельга, нават калі ты ў вар’яцкім сне хочаш гэтага», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Ну, хто сёння ў Беларусі за імі пойдзе? Яны сябе ўжо апусцілі ніжэй за плінтус. Нельга такія рэчы рабіць. Дзякуй богу, што яны такія. Я ж кажу, што нашу апазіцыю трэба песціць, гадаваць, паліваць, вадзічкі... Няхай яна будзе і далей такая», — з доляй гумару заўважыў кіраўнік дзяржавы.-

***

А чэмпіянат быў вельмі эмацыянальным і відовішчным. Яго ўдзельнікі ( у тым ліку і жанчыны) спаборнічалі, хто больш хутка і якасна расколе паленні. Мужчыны таксама перасякалі бервяно. А фінальнай кульмінацыяй была эстафета, падчас якой каманды павінны былі напілаваць дроў, пасекчы іх і распаліць вогнішча.

Галоўны прыз узяло агенцтва «Мінская праўда». Акрамя каштоўных падарункаў ад арганізатараў, журналісты «Мінскай праўды» атрымалі і спецыяльны падарунак ад Прэзідэнта — сякеру з фірмовай гравіроўкай.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.