Вы тут

Звыш 100 маладых спецыялістаў сабраў семінар «Лес-моладзь-будучыня»


Для маладых людзей, якія сёлета прыйшлі працаваць на свае першыя працоўныя месцы, падрыхтавалі насычаную праграму па абмену вопытам прафесійнай дзейнасці, а таксама разнастайныя культурна-патрыятычныя мерапрыемствы.


Маладыя спецыялісты з усіх рэгіёнаў краіны пазнаёміліся з работай Гомельскага доследнага лясгасу. Цікавым для пачынаючых супрацоўнікаў стала неведванне гадавальніка прадпрыемства. Удзельнікі семінару-нарады таксама ацанілі праведзеную падрыхтоўчую работу супрацоўнікаў лясгасу да супрацьпажарнага рэагавання. 

Між тым чарговым пунктам наведвання ўдзельнікаў рэспубліканскага семінару-нарады «Лес-моладзь-будучыня» стаў мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка» ў Гомельскім раёне. Кіраўніцтва лесагаспадарчай галіны краіны, рэспубліканскіх арганізацый і дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў рэгіёна, маладыя спецыялісты ўсклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць загінулых у гады вайны партызан. Удзельнікі патрыятычнага мерапрыемства заклалі таксама памятную алею на мемарыяльным комплексе «Партызанская крынічка». 

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун прывітаў пачынаючых спецыялістаў лесагаспадарчай галіны з усёй краіны на сустрэчы з маладымі супрацоўнікамі ў Інстытуце лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Гомелі. 

«Рады, што сёння такая колькасць выпускнікоў прыходзяць працаваць у лясгасы. Гэта значыць, мы смела можам казаць, што наша галіна становіцца ўсё больш папулярнай сярод моладзі»: звярнуўся да маладых супрацоўнікаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун. Як было адзначана, сёлета галіну папоўнілі 483 маладыя спецыялісты. Для параўнання ў мінулым годзе статус маладога спецыяліста ў лясной гаспадарцы атрымаў 341 чалавек. У цэлым у галіне лясной гаспадаркі ў рэспубліцы сёння працуюць звыш 6150 супрацоўнікаў ва ўзросце да 31 года. 

Падчас сустрэчы з пачынаючымі супрацоўнікамі сваім вопытам работы падзяліўся таксама запрошаны госць — ляснічы Любанскага лясгасу Мінскай вобласці Аляксандр Машчынскі. Супрацоўнік чатыры гады таму у якасці маладога спецыяліста таксама прымаў удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе для маладога папаўнення галіны, за гэты час прайшоў адметны працоўны шлях. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.