Вы тут

Наталля Качанава разам з членамі прэзідыўма Савета Рэспублікі прыняла ўдзел у суботніку


У сталічным парку імя 40-годдзя Кастрычніка Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава разам з членамі прэзідыўма, работнікамі сакратарыята і членамі Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе правялі суботнік. Падчас работ, якія адбыліся 12 лістапада, удзельнікі высадзілі 80 саджанцаў ліпы і прыбралі апалае лісце. 


— Штогод у краіне праводзяцца суботнікі, уласна кажучы, з самага майго ранняга дзяцінства, калі яшчэ вучылася ў школе, — распавяла Наталля Качанава. — Таму заўсёды ўдзельнічаю ў гэтых мерапрыемствах. Вельмі важна рабіць чысцейшай і прыгажэйшай сваю краіну. Гэта, па-мойму, святая справа кожнага беларуса. Там, дзе працавала, дакладна ўжо дрэвы пасадзіла: і ў Полацку, і ў Наваполацку, і ў Мінску. Мне гэта заўсёды ў радасць. Сёння працуем з нашымі калегамі, і я кажу, што фізічная праца надае высакароднасць чалавеку, і гэта праўда. Калі усе разам робяць важную, патрэбную справу — гэта выдатна, нягледзячы на любое надвор’е. 

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што члены Маладзёжнага парламента заўсёды прымаюць удзел у мерапрыемствах: не толькі на суботніках, але і падчас пасяджэння сесій: 

— Калі мы праводзім прыёмы па асабістых пытаннях ці шэраг іншых мерапрыемстваў, з намі заўсёды нашы маладыя калегі. Для нас гэта вельмі важна, таму што яны назапашваюць вопыт, бачаць, чым сёння жыве краіна, працуючы над законапраектамі. Мне вельмі прыемна, што многія маладыя людзі пытаюцца, як можна патрапіць у Маладзёжны парламент. Гэта значыць, ужо добрая слава ў гэтай структуры ёсць. Гэта ўжо другое скліканне, і я бачу зацікаўленасць. Яны ўжо больш падрыхтаваны да таго, чым займаюцца. Выдатна, што і нашы калегі прыйшлі сёння з дзеткамі. Гэта нашы традыцыі, якія павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне.

 

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы, які таксама прымаў удзел у суботніку, звярнуў увагу на галоўную мэту дадзеных мерапрыемстваў: пакінуць новым пакаленням упрыгожаную тэрыторыю. 

— Мы сёння высаджваем на суботніку ліпы — дрэвы, якія растуць па чатырыста гадоў. Можа, праз гадоў сто, і нехта ўспомніць, што тут у свой час сенатары з моладдзю саджалі гэтыя дрэвы. Мы часта едзем у які-небудзь рэгіён, захапляемся трохсотгадовым замкам. Але нам і самім трэба пакідаць добры след пасля сябе, каб і праз сто гадоў была бачная наша праца.

Сенатар падкрэсліў, што кожны грамадзянін павінен унесці ўклад у развіццё і ўпрыгожванне Радзімы: 

— Гэта вельмі важна для любога грамадзяніна нашай рэспублікі. З лёгкай рукі кіраўніка дзяржавы ўсе добрыя традыцыі, якія былі раней, захаваны ў нашай краіне, у тым ліку суботнікі. Узгадайце мерапрыемствы па адраджэнні малой радзімы, прывядзенні нашай зямелькі ў парадак. Што галоўнае трэба ў жыцці зрабіць? Каб была сям’я, быў дом пабудаваны і пасаджана дрэва. У Савеце Рэспублікі мы гэтыя традыцыі не парушаем, сенатары актыўна ўдзельнічалі ў пасадцы і аднаўленні лясоў, пашкоджаных бураломам, асабліва ў Магілёўскай вобласці. Традыцыйна працуем і ў Мінску, пакідаючы пасля сябе вось такія месцы. Калі-небудзь вернешся сюды, успомніш, як саджаў гэтыя дрэвы, убачыш, як яны растуць. Расце дрэва — значыць, працягваецца жыццё. 

 

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Мікіта Рачылоўскі распавёў, што члены маладзёжнага парламента прымаюць удзел у грамадскіх, працоўных, валанцёрскіх і дабрачынных акцыях: 

— Прэзідэнт адкрывае вялікія магчымасці для маладых людзей, каб яны маглі сябе рэалізаваць, стаць сапраўды паўнацэннымі членамі грамадства, а сёння быць маладзёжнымі лідарамі і грамадскімі дзеячамі, — адзначыў Мікіта Рачылоўскі. — Падчас сённяшняга суботніка маладыя людзі разам са старшынёй Савета Рэспублікі, сенатарамі працуюць на карысць краіны, робяць унёсак у добраўпарадкаванне горада, асабліва ў год, калі ён святкуе свой юбілей. У Год гістарычнай памяці таксама вельмі важная кансалідацыя парламентарыяў, моладзі. Мы, маладыя парламентарыі, вучымся ў нашых старэйшых калег, пераймаем досвед. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.