Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у Форуме маладых дзяржслужачых краін ЕАЭС. Мерапрыемства будзе доўжыцца тры дні, паведамляе БелТА.
У Краснаярску стартаваў Форум маладых дзяржслужачых краін ЕАЭС. Мерапрыемства будзе доўжыцца тры дні, у ім возьмуць удзел 100 чалавек, сярод якіх дэлегацыя з Беларусі.
На міжнародным форуме краіну прадставілі Міністэрства замежных спраў Беларусі — Караліна Бурунова, Аляксей Рашэтнікаў, Мінадукацыі — Дар’я Паўлоўская, МПЗ — Вікторыя Гардзіевіч, Марына Качан, Мінсельгасхарч — Валерыя Тарасевіч, Марына Шаціла, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт — Раман Кадзевіч, Іна Леакумава.
Удзельнікі, эксперты і ганаровыя госці з шасці краін абмяркуюць лічбавізацыю дзяржаўнага кіравання і новыя медыя. Вынікам форуму стане дарожная карта па рэалізацыі сумесных праектаў у 2023 годзе.
«Гэта мерапрыемства — ключавая падзея для маладзёжнай палітыкі нашай краіны. Упершыню ў Краснаярскім краі і Расіі сабраліся маладыя дзяржслужачыя з шасці краін. Яны абмяркуюць лічбавую трансфармацыю, грамадства і новыя медыя. Мерапрыемства такога фармату ладзіцца ўпершыню. Глабальная мэта ўдзельнікаў — за тры дні вынесці шэраг прапаноў для паспяховага ўзаемадаверу і развіцця ЕАЭС», — пракаментаваў старшыня моладзевага ўрада Краснаярскага краю Яўген Гаўрылаў.
Прэв’ю: eec.eaeunion.org
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.