Вы тут

Лукашэнка развітаўся з Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка развітаўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця, паведамляе БелТА.


Тэлеграм-канал «Пул Першага» апублікаваў фатаграфію кіраўніка дзяржавы каля Дома афіцэраў, удакладніўшы, што Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на развітанне пяшком ад Адміністрацыі Прэзідэнта. Цырымонія развітання арганізавана ў сталічным Доме афіцэраў.

Як паведамлялася, Уладзімір Макей будзе пахаваны 29 лістапада на Усходніх могілках у Мінску.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.