Вы тут

Рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства пройдзе ў Беларусі ў маі 2023 года


V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства пройдзе ў Беларусі ў маі 2023 года. Аб гэтым паведаміла начальнік цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Святлана Бутрым, перадае БелТА.


«У маі 2023 года адбудзецца V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства, дзе навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі, у тым ліку і вышэйшай адукацыі, пакажуць сваё майстэрства па розных кампетэнцыях. Актыўнымі гледачамі мерапрыемстваў конкурсу стануць школьнікі — будучыя абітурыенты. Таму арганізацыя такіх конкурсаў з’яўляецца адной з форм прафарыентацыі моладзі», — расказала Святлана Бутрым.

Яна адзначыла, што паспяховасць прафесійнага самавызначэння залежыць ад усвядомленасці і абгрунтаванасці выбару прафесійнага шляху, прафесійнай накіраванасці асобы, ад адэкватных матываў, прафесійных патрэбнасцей і каштоўнасных арыентацый. Так, для прафарыентацыйнай падтрымкі навучэнцаў са студзеня 2022 года працуе распрацаваная РІПА анлайн-платформа «ПрофіТэст». «Мэтай платформы з’яўляецца аказанне дапамогі навучэнцам у выбары прафесіі на аснове вывучэння сваіх індывідуальных здольнасцей, схільнасцей і інтарэсаў. Магчымасці „ПрофіТэста“ дазваляюць ажыццявіць комплексную дыягностыку прафесійнай накіраванасці і выбраць не толькі прафесію, але і канкрэтную ўстанову адукацыі, дзе абітурыент гэту прафесію можа атрымаць. Прычым платформа прапануе не толькі прафесійна-тэхнічныя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, але і ВНУ. Амаль за год работы праекта тэсціраванне прайшлі больш за 3,5 тыс. навучэнцаў», — праінфармавала начальнік цэнтра.

Паводле слоў Святланы Бутрым, таксама ў мэтах прафесійных спроб і стварэння трывалай матывацыйнай асновы для вучняў 10-11-х класаў арганізавана прафесійная падрыхтоўка ў рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне». Праходзіць падрыхтоўка на базе ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыйнага разраду па прафесіі, а таксама выдачай пасведчання дзяржаўнага ўзору. «Пошук новых рашэнняў у галіне падтрымкі прафесійнага выбару моладзі павінен быць накіраваны на актывізацыю моладзі да ўсвядомленага прафесійнага выбару, фарміраванне імкнення да самастойнага прафесійна-адукацыйнага маршруту з улікам атрыманых ведаў аб прафесіях і перспектывах прафесійнага шляху», — сказала на заканчэнне прадстаўнік РІПА.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.

Эканоміка

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.

Грамадства

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​