Рэспубліканская дабрачынная акцыя, прысвечаная Дню юрыста, якую ладзіць Беларуская натарыяльная палата, адбудзецца цягам дня 2 снежня.
Спецыялісты бясплатна пракансультуюць грамадзян, якія звернуцца да іх асабіста, праз месэнджэры або патэлефануюць у любое натарыяльнае бюро ці кантору па ўсёй краіне. Сёлета гэта ўжо восьмая рэспубліканская акцыя, якія даўно сталі традыцыйнымі ў юрыстаў. Падчас гэтых мерапрыемстваў у 2022-м бясплатную прававую дапамогу атрымалі каля 22 тысяч людзей.
У кампетэнцыі натарыусаў самыя розныя пытанні, аднак найбольш распаўсюджаныя, па якіх найчасцей звяртаюцца людзі, — гэта афармленне спадчыны, складанне завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў.
Для натарыяльнай суполкі краіны мэта такіх дабрачынных акцый у забеспячэнні праў і інтарэсаў грамадзян, а таксама павышэнні прававой культуры і свядомасці насельніцтва.Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, а таксама час іх працы, можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: pixabay.com
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.