Вы тут

У Магілёве віншавалі пераможцаў фестывалю-конкурсу мастацтваў


Каля двух тысяч чалавек з ліку таленавітых дзяцей і падлеткаў — індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў з Беларусі і Астраханскай вобласці Расіі — і іх настаўнікаў прыбылі ў Магілёў, каб падарыць гледачам незабыўныя хвіліны радасці і шчырай творчасці. На працягу двух дзён артысты ва ўзросце ад 4 гадоў і старэй дэманстравалі свае дасягненні ў розных намінацыях вакальнага, харэаграфічнага, музычна-інструментальнага і тэатральнага мастацтва. Тэматыка нумароў разнастайная, але акцэнт зроблены на любові да роднай зямлі і багатай народнай спадчыне. Творчыя паядынкі адбыліся на сцэне Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра творчасці і культурна-асветнай работы. Гэта ўстанова культуры з’яўляецца нязменным арганізатарам шматлікіх конкурсаў і фестываляў, прапагандуе і развівае народныя традыцыі, адкрывае новыя зоркі. Вось і на гэты раз на беларускім небасхіле іх стала на некалькі імёнаў больш. 


Гран-пры ў намінацыі «Эстрадны танец» атрымаў узорны харэаграфічны ансамбль «Вясна» Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава (кіраўнік Ганна Краеўская). У жанры «Тэатральнае мастацтва» не было роўных Арыне Кісловай, удзельніцы тэатра-студыі «Забава» мсціслаўскага Цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Святлана Фядосава). Уладальнікам Гран-пры ў намінацыі «Фартэпіяна» ва ўзроставай катэгорыі 7-9 гадоў стаў Цімафей Рудкоў, навучэнец Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 4 (кіраўнік Рыта Самуліна). Юная салістка магілёўскага прадзюсарскага цэнтра «Анёлы дабра» Мілана Малахава скарыла журы сваім галасістым выкананнем у намінацыі «Эстрадны вакал» (кіраўнік Таццяна Галіноўская). Разам з дыпломамі пераможцы атрымалі памятныя сувеніры.

Імёны лепшых названыя, але кожны ўдзельнік гэтага спаборніцтва пакінуў след у душы. 

—Радуе, што з года ў год колькасць удзельнікаў толькі расце, — падзялілася меркаваннем вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі, артыстка беларускай эстрады Вольга Гарнічар. — Удзельнікі вельмі розныя, ёсць ужо дастаткова прафесійныя, ёсць юныя зорачкі, якія робяць свае першыя крокі, спрабуюць свае сілы на конкурсе. Конкурс асаблівы, ён збірае шмат удзельнікаў, у тым ліку і з глыбінкі. Гэта дае магчымасць кожнаму яго ўдзельніку ажыццявіць сваю «залатую мару».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.