Вы тут

Дзіяна Мішура: «Лідару трэба працаваць над сабой штодня»


Сустрэць аднадумцаў, знайсці пляцоўку для рэалізацыі сябе і ўласных ідэй у рэальных праектах — усё гэта магчыма ў Маладзёжным крыле грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». На Маладзёжным форуме «Агульная справа новага пакалення» ў Санкт-Пецярбургу дзяўчаты празентавалі тыя творчыя ідэі, якія будуць рэалізоўвацца ў перспектыве сіламі прадстаўніц двух краін. Даведаліся ў кіраўніка Маладзёжнага крыла Дзіяны Мішуры пра тое, чым сёння жыве суполка, якія ініцыятывы падтрымлівае і рэалізоўвае, а таксама ці здольныя людзі з ідэямі змяніць жыццё ў маштабах краіны. 


— Дзіяна Вітальеўна, з якіх творчых задум вы абіралі праекты, якія ў выніку атрымалі шанс на рэалізацыю?

— Гэта былі прапановы нашых дзяўчат з Маладзёжнага крыла БСЖ з розных абласцей і гарадоў. Мы пастараліся ў Санкт-Пецярбург узяць прадстаўнікоў з розных куткоў нашай краіны, каб паказаць, што ў Беларусі актыўна развіваецца дадзеная дзейнасць і ў яе ўцягнутыя маладыя людзі ў кожным рэгіёне. Я прэзентавала праект «Саюз росту», які накіраваны на ўзаемадзеянне маладзёжных крылаў нашых двух краін. А вось, напрыклад, Пярвічная арганізацыя БСЖ МНС у нас прэзентавалі праект «Роднае народнае», які паказвае, як з дапамогай інтэрнэт-рэсурсу можна паказаць славутасці Саюзнай дзяржавы, спрыяючы ў тым ліку развіццю і папулярызацыі турызму нашых краін. Быў у нас прадстаўлены праект Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ «Нарказбыт: спыніць своечасова», які вельмі важны і патрэбны. Ён зацікавіў і расійскі бок, таму што сёння як юнакі, так і дзяўчаты вельмі лёгка трапляюць пад дрэнны ўплыў. І дадзены праект распавядае пра тое, як з гэтым спраўляцца, як праводзіць інфармацыйныя сустрэчы з моладдзю. Праект «Здаровы лад жыцця: чатыры сезоны», які прэзентавалі прадстаўнікі «Беларусбанка», дэманструе, як на працягу ўсяго года можна праз сацыяльныя сеткі ўзаемадзейнічаць з жанчынамі і распавядаць ім пра догляд за сабой, правільнае харчаванне, падтрыманне здароўя. Магілёўскае маладзёжнае крыло абласной арганізацыі прэзентавала свой праект «Маладзёжны рэсурсны цэнтр», мэта якога выяўляць таленавітую моладзь у розных напрамках дзейнасці і дэманстрацыя ім магчымасці рэалізаваць сябе ў рамках сваіх інтарэсаў. Не менш важнай маладзёжнай ініцыятывай з’яўляецца «Сонца для ўсіх» — прапанова ад Мінскай абласной арганізацыі Маладзёжнага крыла БСЖ. Праект разглядае, як можна падтрымаць дзяўчат, дзяцей, якія маюць нейкія асаблівасці ў арганізме. Ініцыятыва вельмі важная, бо паказвае праблематыку і актуальнасць падтрымкі пэўнага пласта насельніцтва ў нашым грамадстве. 

— Які далейшы алгарытм дзеянняў у працы над імі?

— Калі разглядаць, да прыкладу, праект «Саюз росту», то ўсё досыць лёгка і проста. Ён прадугледжвае свайго роду адукацыйную праграму, якая будзе адказваць за шэраг напрамкаў, каб пракачаць дзяўчат дзвюх краін і каб яны паміж сабой былі ўжо непасрэдна знаёмыя. Можна сказаць, пляцоўка нетворкінгу. Мы вызначалі, што гэты праект ахопіць такія тэмы як, гендэрныя аспекты лідэрства як сацыяльнай з’явы, формулы поспеху публічных выступаў, асновы фінансавай граматнасці, праектны менеджмент. Вельмі розныя напрамкі, якія сёння важныя наогул у цэлым для жыцця. І важна, каб спікерамі праграм выступілі высокакваліфікаваныя людзі з двух бакоў. Мы падбярэм сваіх мадэратараў, а расійскі бок сваіх і потым ужо непасрэдна з імі адпрацоўваем усё па тэмах. А пасля на працягу тыдня вучым, напрыклад, групу з 25 чалавек з дзвюх краін. Спачатку робім рэкламу аб запуску такіх курсаў і набіраем актыўных удзельнікаў на іх. І на працягу тыдня яны працуюць на гэтых курсах, а потым атрымліваюць сертыфікат удзельніка. У канцы эфектыўнасць праекта можна адсачыць праз заданні. Напрыклад, стварыць потым свой праект і прэзентаваць яго і паказаць, хто можа быць уцягнуты ў яго. А «Роднае народнае» ўжо рэалізоўваецца, жыве сваім жыццём, бо існуе акаунт у Instagram, дзе публікуюцца тэматычныя ролікі.

— А калі гаварыць аб праекце «Нарказбыт: спыніць заўчасна», у якім фармаце там прадугледжана праца?

— У нас ёсць жаночая калонія, куды трапляюць дзяўчаты, асуджаныя ў тым ліку і па такім артыкуле «нарказбыт». Сёння знята шмат сацыяльных ролікаў, дзе гэтыя дзяўчаты распавядаюць, як гэта жудасна на самай справе і чаму ўсё так адбываецца. Здавалася б, малады хлопец запрасіў яе пайсці з ім і дзесьці нешта пакласці пад каменьчык. Міліцыя пра тое даведалася, і вось ты пяць гадоў адбываеш пакаранне. Дзеці пра такія наступствы не ведаюць. Нам, па-першае, цікавая новая форма ўзаемадзеяння з імі. Бо калі проста прыходзіць да іх супрацоўнік міліцыі і распавядае аб праблеме, то гэта ўжо не спрацоўвае так, як аповед рэальнага чалавека, які пражывае наступствы сваіх неабдуманых учынкаў. Такі метад найбольш эффектыўны. Наогул вельмі важна, каб сама моладзь ішла ў аўдыторыі і прыцягвала сваіх аднагодкаў на светлы бок, распавядала, што сёння ёсць шмат варыянтаў, дзе можна рэалізаваць сябе. І зарабіць гроша у тым ліку. Толькі ў ходзе такіх жывых размоў і прыкладаў можна ў наш час уздзейнічаць на маладых людзей. 

— Раскажыце, як узнікла Маладзёжнае крыло БСЖ?

— Сама ідэя зарадзілася з праекта «Дзявочы вянок міру» БСЖ. Ён якраз накіраваны на тое, каб выяўляць новыя ініцыятывы. І вось калі на адной з сустрэч у рамках гэтага праекта было прадстаўлена шмат менавіта маладзёжных ініцыятыў пры падтрымцы старэйшых калег з БСЖ, то Прэзідыум саюза прыняў рашэнне аб неабходнасці стварыць Маладзёжнае крыло. Каб яно займалася такімі праектамі. Усе дзеянні ў нас робяцца разам з жанчынамі з саюза. І гэта дае наглядную ілюстрацыю, што ёсць узаемасувязь пакаленняў, і як мы сумесна працуем. Мы імкнёмся да таго, каб выбудаваць зладжаную структуру ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях ад рэспублікі да раёна. Тады будзе магчыма дакладна каардынаваць узаемадзеянне моладзі па ўсёй краіне ў БСЖ.

Мы ў прынцыпе выступаем за тое, каб БСЖ — гэта было пра выхаванне дзяцей, пра захаванне духоўных, сямейных каштоўнасцяў, маральных адносін паміж людзьмі. Бо хто, калі не жанчына, знаходзіцца ў цэнтры гэтых працэсаў, выхоўваючы пачуццё кахання, прыгажосці, фарміруе правільнае стаўленне да свету і ўспрыманне праблем. Таму ў гэтым сэнсе мы займаем пэўны ўзровень сярод усіх грамадскіх арганізацый і маем свой накірунак. Вядома, разам з іншымі арганізацыямі мы ўдзельнічаем у рэспубліканскіх акцыях, мерапрыемствах, сустрэчах. Але пры гэтым мы пра сям’ю, пра мацярынства, пра абарону дзяцей, падтрымку шматдзетных сем’яў, дзяцей з асаблівасцямі развіцця, дзяцей з дамоў-інтэрнатаў і дамоў сацыяльнага тыпу.

— На ваш погляд, лідарства — гэта якасць ад нараджэння ці яе можна выхоўваць і развіваць у сабе?

— Чалавек нараджаецца з задаткамі лідара, але каб стаць ім у грамадстве, яму трэба працаваць над сабой штодня. Неабходна дзейнічаць, рэалізоўваць сябе на карысць грамадства, каб паказаць, на што ты здольны як лідар. А калі ты нічога не робіш у гэтым кірунку, то ніхто і не даведаецца аб тваім лідарскім патэнцыяле. 

— Дзе сёння прадстаўніцы Маладзёжнага крыла БСЖ могуць сябе рэаліазаваць, могуць быць карыснымі і пачутымі?

— У нас у кожнай вобласці ёсць старшыня БСЖ і актыўны старшыня Саюза жанчын Вольга Аляксандраўна Шпілеўская. Яна заўсёды матывуе і падштурхоўвае да новых праектаў, і сведчанне таму мінулы першы жаночы форум сельскіх працаўніц. Сёння мы гатовыя да новых форм узаемадзеяння, да іх пошуку і рэалізацыі. Але важна не чакаць, а прыходзіць, прапаноўваць, выступаць арганізатарам і рэалізоўваць задуманае. Зараз існуе конкурс маладзёжных ініцыятыў, які быў прапанаваны Маладзёжным парламентам пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Гэты конкурс быў аддадзены пад эгіду Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ён выступае аператарам апрацоўкі ініцыятыў, якія паступаюць з розных арганізацый. Там прадугледжаны прэзідэнцкія гранты на рэалізацыю ініцыятыў. І пасля яны альбо атрымліваюць фінанасаванне, альбо разглядаюцца зацікаўленымі органамі, міністэрствамі, ведамствамі для наступнай рэалізацыі.

Калі казаць пра падтрымку моладзі і, у прыватнасці, жанчын, то яна ёсць. У нас кожны месяц стабільна праходзіць шэраг мерапрыемстваў, якія ініцыююцца маладымі людзьмі ці ў якіх яны ўдзельнічаюць. І чым больш ініцыятыў, якія не проста прапануюцца, але і рэалізоўваюцца самімі ініцыятарамі, тым больш і выніку.

Алена ДРАПКО

Фота прадастаўлена Дзіянай МІШУРАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць і каго чакаюць у госці жыхары адрэзанай вадой Палянаўкі

Як жывуць і каго чакаюць у госці жыхары адрэзанай вадой Палянаўкі

Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.