Вы тут

Турнір-шоу асілкаў пройдзе на вяслярным канале ў Брэсце


Турнір па сілавых відах спорту «Гран-пры «Брэсцкая крэпасць» пройдзе 11 снежня на вяслярным канале ў Брэсце, паведаміў спецыяліст па сувязях з грамадскасцю абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні Алег Голас.


Заяўку на ўдзел у спаборніцтвах падалі каля 30 атлетаў з Беларусі і Расіі. У прыватнасці, на памост плануюць выйсці спартсмены з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, горада Вольска Саратаўскай вобласці. Удзельнікі выступяць у двух узроставых катэгорыях — моладзь і ветэраны. Характэрна, што і ў першай, і ў другой групе будуць прадстаўніцы прыгожага полу.

Турнір-шоу асілкаў пройдзе па міжнародных правілах у фітнес-зале ЦОР. Пачатак спаборніцтваў — у 11.00. У праграме заяўлены чатыры віды спартыўных дысцыплін: жым штангі лежачы, жым штангі лежачы ў софт-экіпіроўцы, пад’ём штангі на біцэпс (класічны) і народны жым. Зрэшты, спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства абяцае быць відовішчным не толькі спаборніцкімі момантамі.

«Турнір па сілавым відах спорту на базе нашага комплексу адбудзецца ў другі раз. Упершыню падобныя спаборніцтвы прайшлі ў жніўні і былі прымеркаваны да Дня ПДВ. У гэты раз арганізатары маюць намер зрабіць акцэнт не на масавасць, а на відовішчнасць у суперніцтве дзвюх груп удзельнікаў. Нам абяцаюць сілавое шоу з яркай канцэртнай праграмай», — адзначыў Алег Голас.

Арганізатар мерапрыемства — аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Нацыянальная асацыяцыя паўэрліфтынгу» пры падтрымцы Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні і Брэсцкага гарвыканкама.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.