Вы тут

Кратон — кветка з прыгожым шырокім лісцем


Кветка з прыгожым шырокім лісцем


Расліна ўпрыгожыць інтэр'ер любога пакоя. Радзіма кратона — паўднёвы ўсход Азіі, ён добра расце і на падаконніках у паўночных шыротах. На радзіме расліна вырастае да трох метраў. У хатніх умовах яе рост складае ўсяго паўметра. У кожнага віду кратона розныя адценні колеру і формы лістоў.

Асвятленне і тэмпература

Тэмпература і вільготнасць павінны быць дастаткова высокімі. Тады расліна захавае свае дзівосныя лісты, афарбаваныя ў жоўтыя, чырвоныя і зялёныя адценні. Пры недастатковым асвятленні або тэмпературы лісты кратона губляюць разнастайную афарбоўку. У зімовы і летні перыяды асвятленне ў расліны адрозніваецца. Зімой кратон любіць песціцца пад яркім сонцам. Увесну яму неабходнае рассеянае сонечнае святло. Кветку лепш пераставіць на акно, якое выходзіць на ўсход ці захад.

Самая камфортная для кратона тэмпература паветра — у мяжы дваццаці градусаў. Цеплалюбівая расліна не пераносіць тэмпературу ніжэй за 16 °С. Пры халоднай тэмпературы ў кратона адбываецца загніванне каранёў.

Кратон не вытрымлівае скразнякоў. Тады ў яго ападае лісце.

Паліваць расліну неабходна ўвесь час, не дапускаючы, каб глеба перасохла. Памяншаць вільготнасць паветра могуць усе награвальныя прыборы. Кратон трэба трымаць далей ад іх.

Размнажэнне

Чаранкамі:

• увесну галінку адразаюць зверху на пятнаццаць сантыметраў;

• чаранок ставяць на гадзіну ў посуд з вадой;

• выцзваляюць ад соку і падсушваюць. Для памяншэння выпарвання лісточкі звязваюць у пучок;

• чаранок прыкопваюць у вільготную глебу, накрываюць плёнкай і прыбіраюць у цёплае месца;

• праз месяц на чаранку з'яўляюцца карані. Яго можна высаджваць у гаршчок на старое месца.

Насеннем:

Можна для размнажэння выкарыстоўваць і насенне, калі трэба вывесці гібрыды. Для гэтага выбіраюць буйное насенне. Яго на суткі апускаюць у цёплую ваду. Высаджваюць на вільготную глебу, на глыбіню адзін сантыметр, і накрываюць поліэтыленам. Неабходна сачыць, каб глеба заставалася вільготнай, паліваць па меры неабходнасці. Калі ў маладога кратона вырасце трэці ліст, яго можна высаджваць у гаршчок.

Перасадка

Кратон перасаджваюць вясной ці летам. Маладыя расліны — кожны год, дарослыя — раз на тры гады, не часцей. Падрыхтоўваюць урадлівую, насычаную мінеральнымі рэчывамі глебу. Трэба дадаць туды драўнянага вугалю. Варта таксама прамарозіць глебу для знішчэння ўсіх лічынак. На дно ёмістасці насыпаюць керамзіт. У паддон лепш пакласці мох для павышэння вільготнасці. Перасаджваюць разам з зямлёй, імкнучыся не пашкодзіць каранёвую сістэму. Грунт крыху прымінаюць, каб не заставалася пустата, паліваюць. Апырскваюць з пульверызатара кожны дзень.

Расліну падчас росту падкормліваюць комплексным угнаеннем. Такія ўгнаенні прадаюцца ў кветкавых магазінах. Іх уносяць пасля паліву.

Захворванні і паразіты

Кратон — ядавітая расліна. Яго баяцца паразіты. Расліна хварэе толькі пры няправільным доглядзе: калі не хапае вільготнасці, цяпла ці асвятлення. Пад яркімі сонечнымі прамянямі або пры недастатковым паліве ў расліны сохнуць кончыкі лісця.

Пры недастатковай вільготнасці на расліне могуць з'явіцца паразіты. Калі ў расліны з'явіліся белыя плямы, прычына — з'яўленне шчытоўкі. Дрэнна ўгноеная глеба выклікае з'яўленне павуціннага кляшча. Шэрыя або попельныя плямы азначаюць, што расліну пашкодзіў грыбок, антракноз.

Ва ўсіх выпадках расліны прыбіраюць з памяшкання і апрацоўваюць мыльным растворам. Праціраюць лісты мінеральным маслам. Для лячэння кратона выкарыстоўваюць інсектыцыды. Іх ужываюць, строга прытрымліваючыся інструкцыі на пачку.

Асаблівасці догляду

Пры недастатковым асвятленні расліна перастае расці.

Кратон часам скідвае лісце. Гэта для яго нармальная з'ява. Калі скідвае шмат, яго трэба часцей паліваць.

У расліны ядавіты сок. Пры траплянні соку ў страўнік той выклікае ваніты і панос. Калі сок трапіць на скуру, апошні выкліча дэрматыт. Пасля апрацоўкі расліны трэба вымыць рукі з мылам.

У кратона дробныя кветкі. Калі непатрэбнае насенне, іх лепш адшчыкнуць. Гэта зберажэ сілу расліны.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.