Вы тут

У Мінску бяспраўнік спрабаваў схавацца ад ДАІ


У Мінску бяспраўнік спрабаваў схавацца ад ДАІ, але быў затрыманы, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


8 снежня, каля 11.20 увагу супрацоўнікаў спецыяльнага падраздзялення па забеспячэнні дарожнай бяспекі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама прыцягнуў аўтамабіль Audi. Праваахоўнікі падалі сігнал аб прыпынку транспартнага сродку, аднак патрабаванні былі праігнараваныя. Кіроўца працягнуў рух. На скрыжаванні вул. Мазурава з МКАД аўтамабіль спыніўся, кіроўца і пасажыр паспрабавалі схавацца, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення па забеспячэнні дарожнай бяспекі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Устаноўлена, што кіроўца Audi не мае права кіравання транспартнымі сродкамі. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйныя матэрыялы, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што за кіраванне транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.