Вы тут

Бабруйчанін незаконна перавозіў больш за 800 л спіртазмяшчальных вадкасцяў


Бабруйчанін незаконна перавозіў больш за 800 л спіртазмяшчальнай вадкасці, паведаміў начальнік аддзела УБЭП УУС Магілёўскага аблвыканкама Вячаслаў Шкапцов.


У Бабруйску супрацоўнікамі міліцыі быў спынены аўтамабіль мясцовага жыхара, які перавозіў 810 л спіртазмяшчальнай вадкасці без суправаджальных дакументаў у парушэнне дзеючага заканадаўства.

Устаноўлена, што 40-гадовы бабруйчанін меў намер рэалізаваць кантрафакт на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Варта адзначыць, што раней мужчына ўжо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

Вадкасць з утрыманнем спірту на суму больш за Br20 тыс канфіскаваная. Прызначаныя адпаведныя экспертызы, па выніках якіх будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчыны.

Праваахоўнікі нагадваюць, ўжыванне вадкасці з утрыманнем спірту невядомага паходжання можа быць смяротна небяспечным.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.