Вы тут

«Нашы дзеці», «Баль у Палацы». Якія акцыі пройдуць у Мінску да Новага года


У сталіцы на гэтым тыдні пачнуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году і Калядам, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Урачыстае адкрыццё гарадской навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 15 снежня.

Тэматычныя мерапрыемствы да Новага года і Калядаў стартуюць у бібліятэках Мінска 12 снежня.

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах і ўстановах аховы здароўя Мінска, якую праводзіць Мінская гарадская арганізацыя БРСМ, працягнецца ў сталіцы ўвесь снежань і студзень.

Кірмаш «Калядны кірмаш!» пачне працу 17 снежня на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту і працягнецца да 15 студзеня. Кірмаш на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць з 17 снежня па 7 студзеня. Навагодні кірмаш на пляцоўцы па вул. Ракаўскай, 25 адкрыецца 20 снежня.

Гарадская акцыя «Добрыя паштоўкі» па віншаванні адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў тэрытарыяльных цэнтрах, з Новым годам і Калядамі стартуе 19 снежня. Адправіць віншавальную паштоўку адзінокім пажылым людзям і інвалідам можна будзе да 9 студзеня.

Гарадское навагодняе мерапрыемства «Баль у Палацы» для навучэнцаў Мінска, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, адбудзецца на базе Мінскага гарадскога Палаца дзяцей і моладзі 23 снежня.

На пляцоўцы каля Палаца спорту з 25 снежня па 7 студзеня будзе праходзіць інтэрактыўнае тэатралізаванае шоу «Казка ў моманце».

Інтэрактыўная забаўляльная праграма «Баль навагодніх пажаданняў» запланавана да правядзення на тэрыторыі Верхняга горада з 25 снежня па 2 студзеня.

У каталіцкія Каляды стартуюць лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Карнавальны прабег» у парку імя 900-годдзя Мінска і інтэрактыўная праграма «Шчодры вечар» на пляцоўцы каля Палаца спорту.

Дабрачыннае навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодняе падарожжа» адбудзецца 29 снежня ў Белдзяржцырку.

У тэатры юнага гледача 29 снежня пройдзе дабрачынная акцыя «У Новы год — з «Белай Руссю!» у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Запланавана вялікая колькасць святочных мерапрыемстваў у дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, пенсіянераў і ветэранаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.